СанаторыйСанато́рый[1] (лац. sanatorium ад sano — лячу, аздараўляю) — санаторна-курортная арганізацыя для дарослых, дарослых і дзяцей, дзяцей, якая забяспечвае прадастаўленне санаторна-курортных паслуг у адпаведнасці з устаноўленым для яе профілем з прымяненнем прыродных лячэбных фактараў. Паводле характару захворванняў падзяляюцца на:
Лячэнне ў санаторыях праходзіць з пераважным выкарыстаннем прыродных фактараў (клімат, мінеральныя воды, гразі і г.д.) у спалучэнні з дыетычным харчаваннем, лячэбнай фізкультурай, фізіятэрапеўтычнвмі працэдурамі. Большасць з санаторыяў размяшчаюцца на курортах, мясцовыя — ў прыгарадных зонах[2]. Санаторна-курортныя паслугі і дапамогаСанаторна-курортнымі называюць паслугі па аказанні санаторна-курортнай дапамогі, пражыванні, харчаванні, правядзенні вольнага часу і іншыя сэрвісныя паслугі, што прадастаўляюцца ў санаторна-курортных арганізацыях. Санаторна-курортная дапамога — сістэма арганізацыйных, медыцынскіх і сацыяльна-эканамічных мерапрыемстваў, накіраваных на задавальненне навукова-абгрунтаванай патрэбнасці грамадзян у санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia