Даўгаўпілская сінагога
Даўгаўпілская сінагога (раней Малітоўны дом «Кадзіш», лат.: Daugavpils sinagoga) — адзіная дзеючая сінагога ў горадзе Даўгаўпілс (Латвія). Да Другой сусветнай вайны з’яўлялася адной з 45 дзеючых сінагог і малітоўных дамоў горада. Размяшчаецца ў цэнтры горадзе на вуліцы Ціетакшня, 38. ГісторыяБудынак сінагогі быў узведзены ў 1850 годзе як малітоўны дом «Кадзіш» («Памінальная малітва») на Новым Фарштаце (цяпер цэнтр горада). Легенда сцвярджае, што яна была збудаваная на сродкі верніка ў памяць пра памерлага роднага брата. Будынак сінагогі пацярпеў падчас Першай сусветнай вайны, але потым сітуацыя стабілізавалася, бо на рэканструкцыю і будаўніцтва ў 1925—1928 гадах была атрымана падтрымка дзяржавы. У 1941 годзе з прыходам германскай арміі сінагога была зачынена. Падчас Другой сусветнай вайны большасць яўрэяў горада была знішчана і большасць сінагог спустошана. Захаваліся толькі некаторыя з будынкаў. Пасля вайны ў 1946 годзе група яўрэяў звярнулася ў гарвыканкам з просьбай выдзеліць памяшканне. У 1947 годзе пасля рэканструкцыі сінагога была зноў адкрыта, а потым увайшла ва ўласнасць яўрэйскай абшчыны. У пасляваенныя гады сінагога была месцам актыўнага рэлігійнага жыцця яўрэйскай абшчыны. У першыя гады ў буднія дні яе наведвала 50, а ў святы — больш за 600 чалавек. У 2003 годзе з нагоды сотай гадавіны з дня нараджэння Марка Ротка — амерыканскага мастака яўрэйскага паходжання, які нарадзіўся ў Даўгаўпілсе (тады — Дзвінску), — яго сям’я вырашыла ўнесці фінансавы ўклад у рэканструкцыю сінагогі. Працы пачаліся ў 2003 годзе і працягваліся тры гады. 11 красавіка 2006 года адбылося адкрыццё сінагогі. У ім удзельнічала прэзідэнт Латвіі Вайра Віке-Фрэйбэрга, кіраўнікі гарадской думы, дыпламаты і прадстаўнікі хрысціянскіх канфесій горада. З нагоды аднаўлення сінагогі горад наведала таксама сям’я мастака, у тым ліку яго дачка Кейт Ротка. АрхітэктураБудынак размешчана ў цэнтры горада на скрыжаванні вуліц Ціетакшня і Лачплеша, прасторава запаўняе вуглавую забудову квартала. У плане будынак утварае чатырохвугольнік з вылучаным у канцы аднапавярховага аб’ёму двухпавярховым рызалітам. Кампактны будынак пакрывае чатырохсхільны дах. У аздабленні фасадаў дамінуе формы паўкола. Планіроўка ўнутранай прасторы адпавядае функцыянальным патрабаванням будынка. У будынку прысутнічаюць як элементы позняга класіцызму (ампіру), так і характэрныя для гарадоў Латгаліі традыцыі дэкарыравання фасадаў каменных пабудоў сярэдзіны і 2-й паловы XIX стагоддзя. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia