Генрых Латвійскі
Генрых Латвійскі, або Генрых Лет (лац.: Henricus de Lettis, ням.: Heinrich von Lettland, лат.: Latviešu Indriķis; 1187/1188, Ніжняя Германія — пасля 1259) — каталіцкі святар Рыжскага архібускупства, місіянер сярод латгалаў абапал Імеры . Аўтар «Хронікі Лівоніі»[3]. Біяграфія![]() ![]() У сваёй «Хроніцы» Генрых паслядоўна ўжывае займеннік «мы», кажучы пра немцаў. Аднак, следам за Андрэйсам Пумпурсам у эпасе «Лачплэсіс», латвійская гістарыяграфія 1-й паловы XX ст. пачынаючы з Арведа Швабэ настойвае, што Генрых быў латышом[4] (магчыма, узятым у дзіцячым узросце на выхаванне немцамі). Выхоўваўся ў манастыры аўгусцінцаў у Зегеберге на гары Сегэ ў Галштыніі. У 1205 годзе Генрых юнаком трапіў у Рыгу[3] і пазней пачаў місіянерскую дзейнасць у Лівоніі. У 1208 годзе пасвечаны біскупам Альбертам у святара, атрымаў прыход у Рубенэ (Папендорф, ням.: Ymera) за 12 км на поўнач ад Вендэна, пазней нададзены яму ў леннае ўладанне. У 1225—1227 гадах Генрых склаў «Хроніку Лівоніі» (лац.: Chronicon Livoniae, ням.: Livländische Chronik), дзе падрабязна апісаў падзеі нямецкай каланізацыі і гісторыю навяртання ў хрысціянства куршаў, ліваў, латгалаў, эстаў і селаў. Хронікі Генрыха — найбольш аўтарытэтная крыніца па гісторыі Лівоніі канца XII і пачатку XIII стагоддзяў[3], адметная дэталёвым апісаннем фактаў, дакладнасцю імёнаў, геаграфічных назваў, храналогіі[3]. Навуковыя выданні Хронікі
У мастацтвеГенрых Латвійскі стаў героем паэмы Візмы Бэлшавіцы «Заўвагі Генрыха Латвійскага на палях Лівонскай хронікі» (лат.: Indriķa Latvieša piezīmes uz Livonijas hronikas malām, 1969), дзе вобраз латыша-храніста, вымушанага прыхільна апісваць заваёвы чужога яму рэжыму, выкарыстаны паэтэсай, як лічыцца, каб выказаць сваё стаўленне да савецкага рэжыму ў Латвіі[4]. Генрых Латвійскі адзін з галоўных персанажаў рамана Леаніда Дайнекі «Меч князя Вячкі», таксама згадваецца ў аповесці Уладзіміра Арлова «Дзень калі ўпала страла». Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia