Дварэц (Дзятлаўскі раён)
Дварэ́ц (руск.: Дворец) — аграгарадок у Беларусі, на рацэ Моўчадзь. Цэнтр сельсавета Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Насельніцтва 810 чал. (1997). Знаходзіцца за 13 км на паўднёвы ўсход ад Дзятлава, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня. Дварэц — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны. ГісторыяУпершыню Дварэч згадваецца ў XV стагоддзі як уладанне князя Фёдара Даўголдавіча, пазней Свідрыгайлы, з 1451 — канцлера літоўскага Міхала Кезгайлы. У 1516 годзе Мікалай Кезгайла збудаваў тут касцёл, паселішча атрымала статус мястэчка. Мясцовасць уваходзіла ў склад Наваградскага павета Навагрудскага ваяводства. ![]() У 1554—1555 Дварэц знаходзіўся ва ўладанні Івана Гарнастая, з 1555 да канца XVI стагоддзя — Соф'і Кезгайлаўны. У канцы XVI ст. маёнтак перайшоў да Завішаў. У XVII стагоддзі ў тутэйшым касцёле знаходзіўся цудоўны абраз Маці Боскай. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дварэц апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Слонімскага павета. Станам на 1804 у мястэчку было 59 двароў, у 1870-я — 77 двароў, 2 царквы, касцёл, капліца, 2 малітоўныя дамы, школа, багадзельня, 9 крамаў, 3 шынкі, рэгулярна праводзіліся 2 кірмашы. У Першую сусветную вайну Дварэц занялі нямецкія войскі, пазней бальшавікі. 15 красавіка 1919 згуртаванне польскага войска пад камандаю маёра Лявона Завістоўскага адбіла мястэчка з рук бальшавікоў[1]. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Дварэц апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Слонімскім павеце. У 1939 Дварэц увайшоў у склад БССР, дзе стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. 3 25 снежня 1962 да 6 студзеня 1965 Дварэц уваходзіў у склад Навагрудскага раёна. Станам на 1971 у вёсцы было 222 двары, на 1993 — 311 двароў, на 1997 — 302 двары. Насельніцтва
ІнфраструктураУ Дварцы працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, пошта. ЭканомікаІльнозавод, дрэваапрацоўчае прадпрыемства «Палац», сельская гаспадарка. Турыстычная інфармацыя![]() Славутасці
Страчаная спадчына
Вядомыя асобыУ вёсцы жыў і пахаваны беларускі грамадскі дзеяч і паэт Віталь Губарэвіч. Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia