Гарадскі пасёлак
Наваельня
Наваельня на карце Беларусі ±
Наваельня [ 2] — гарадскі пасёлак у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі , пры зліцці рэк Моўчадзь і Ятранка . За 13 км на ўсход ад Дзятлава ; чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Ліда . Насельніцтва 2 678 чал. (2017)[ 3] .
Гісторыя
Польская школа ў Наваельні, 1937 год. Трэці з левай сядзіць яе кіраўнік Ян Табіш, забіты пасля прыходу саветаў ў 1939 годзе.
Вядомая з XVI стагоддзя як вёска Ельня ў Новагародскім павеце Вялікага Княства Літоўскага . З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі , з 1801 года мястэчка ў Навагрудскім павеце . З адкрыццём руху на ўчастку чыгункі Вільня — Лунінец у 1884 годзе — чыгуначная станцыя. 15 красавіка 1919 года часці Войска Польскага пад кіраўніцтвам маёра Леана Завістоўскага адбілі Наваельню ў бальшавікоў[ 4] . У 1921—1939 гадах у складзе Польскай Рэспублікі , у Навагрудскім ваяводстве . З 1939 года ў БССР , з 1940 года — цэнтр Новаяльнянскага сельсавета ў Дзятлаўскім раёне . У час Вялікай Айчыннай вайны акупавана з чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1941 года, нацыстамі было ўтворана гета ў Наваельні . З 1945 года гарадскі пасёлак, цэнтр Дзятлаўскага раёна (да 1954 года). У 1962—1965 гадах у Навагрудскім раёне.
Насельніцтва
1995 год — 4,3 тыс. чал.
2006 год — 3,4 тыс. чал.
2008 год — 3,3 тыс. чал.
2016 год — 2 700 чал.[ 6]
2017 год — 2 678 чал.[ 3]
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Курорт рэспубліканскага значэння Наваельня. Наваельнянская ГЭС .
Славутасці
Касцёл у 1936 г.
Мемарыяльная калона XVIII—XIX ст. пасля рэканструкцыі 2022
Вядомыя асобы
Крыніцы
↑ Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат , 2025.
↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай . — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU ).
↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
↑ Лех Вышчэльскі: Wstępna faza walk . В: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920 . Выд. 1. Варшава: Bellona, 2010, сс. 52-53. ISBN 978-83-11-11934-5 . (польск.)
↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура
Спасылкі
Гісторыя (1940—1962, з 1965)
Гарады Гарадскія пасёлкі Сельсаветы
Азяранскі (1940—1960)
Ахонаўскі (1940—1962, 1965—1977)
Вензавецкі (з 1973)
Войневіцкі (з 1965)
Гезгальскі (1940—1954)
Гярбелевіцкі (1960—1962, 1965—2007)
Данілавіцкі (1940—1962, з 1965)
Дварэцкі (1940—1962, з 1965)
Дзямянавецкі (1962, 1965—2007)
Дзянісаўскі (1977—2003)
Дзятлаўскі (1940—1962, з 1965)
Жукоўшчынскі (з 1973)
Заройскі (1940—1954)
Засецкі (1940—1962, 1965—1972)
Казлоўшчынскі (з 2013)
Лезнявіцкі (1977—1991)
Міроўшчынскі (1940—1954)
Мулярскі (1940—1954)
Мяляхавіцкі (1960—1962, 1965—2021)
Навасёлкаўскі (1954—1962, 1965—1973)
Нагародавіцкі (1954—1962, 1965—1972)
Накрышкаўскі (1940—1954)
Новаяльнянскі (1940—1945, з 2015)
Падвялікаўскі (1960—1962, 1965—1977)
Парэцкі (1954—1962, з 1965)
Раготнаўскі (1960—1962, 1965—2013)
Рудаяварскі (1960, 1962, 1965—2013)
Стрэльскі (1940—1962, 1965—1973)
Таркачоўскі (1940—1954, 1973—2007)
Юравіцкі (1940—1962, 1965—1973)
Раёны Герб Гродзенскай вобласці Гарады Пгт 1 горад абласнога падпарадкавання