Дворышча (возера, Калінкавіцкі раён)
Дво́рышча — возера ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, за 14 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Калінкавічы, у басейне ракі Прыпяць, прыкладна за 1 км на паўночны захад ад вёскі Шарэйкі. Плошча паверхні возера 0,11 (0,24[2]) км². Даўжыня 1,32 (1,4[2]) км, найбольшая шырыня 0,12 (0,2[2]) км, даўжыня берагавой лініі 2,6 км. Катлавіна возера старычнага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, стужкападобнай формы. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі пераважна высокія, пясчаныя, вышынёй да 1 м. Месцамі берагі забалочаныя[3]. Возера Дворышча злучаецца пратокай з возерам Цімошышча[4] і ручаём з возерам Малое на ўсходзе[5]. У возера водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, краснапёрка, карась, язь, лінь, акунь і іншыя віды рыб[6]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia