Двухбакова-сіметрычныя
Двухбакова-сіметрычныя ці білатэральныя (Bilateria) — раздзел жывёл, да якога адносяцца ўсе двухбакова-сіметрычныя тыпы (левая частка цела адпавядае правай). Гэты прынцып не адносіцца да асобных няпарных унутраных органаў (напрыклад, сэрца ў чалавека). Праз падоўжную вось іх цела можна правесці толькі адну плоскасць, якая падзеліць цела жывёл на дзве люстраныя часткі — правую і левую. У двухбакова-сіметрычных жывёл адрозніваюць пярэдні і задні канцы цела, спінны і брушны бакі. Такая будова характэрна для поўзаючых, плаваючых жывёл і жывёл, якія актыўна і накіравана перамяшчаюцца. Супрацьпастаўляюцца раздзелу двухбакова-сіметрычных іншыя раздзелы, прадстаўнікі якіх не праяўляюць сіметрыі або з’яўляюцца радыяльна-сіметрычнымі.[1] ФілагенезКладаграма філагенезу, якая паказвае сямейныя адносіны двухбакова-сіметрычных[2]:
Зноскі
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia