Ціхаходкі
Ціхаходкі (Tardigrada) — тып мікраскапічных бесхрыбтовых, блізкіх да членістаногіх. Экстрэмафілы. АпісаннеЦела 0,1—1,2 мм у даўжыню, кароткае. У будове спалучаюць рысы кольчатых чарвей і членістаногіх. Галава не адасоблена, маецца 4 пары нячленістых шышкападобных ног з 2—9 кіпцюркамі на канцы. Рухаюцца павольна (адсюль назва). Покрыва з кутыкулай. Стрававальная сістэма пачынаецца ротавай паражнінай з парай вострых штылетаў для праколвання клеткавых абалонак багавіння, імхоў, дробных жывёл, сокамі якіх ціхаходкі жывяцца; маецца пара слінных залоз і ў задняй частцы два выпінанні, якія часам параўноўваныя з мальпігіевымі сасудамі. Стрававальны тракт — прамая трубка ўздоўж цела. Дыханне скурнае. Нервовая сістэма — надглотачны ганглій і брушны нервовы ланцужок, мускулатура — з асобных пучкоў гладкіх цягліц. ПашырэннеВядомы з мелавога перыяду. Жывуць у прэсных вадаёмах, вільготных глебах, імхах і інш. Наземныя ціхаходкі здольныя да анабіёзу. Упершыню гэта жывёла была апісана ў 1773 г. нямецкім пастарам І. А. Гецэ як kleiner Wasserbär (маленькі вадзяны мядзведзь). У 1777 г. італьянскі вучоны Ладзара Спаланцані даў ім назву il tardigrado, ціхаходкі, латынізаванай формай з’яўляецца назва Tardigrada (з 1840). У цяперашні час адрозніваюцца сотні відаў. На Беларусі найбольш адзначаецца ціхаходка вялікая (Macrobiotus hufelandi). РазмнажэннеРазнаполыя. Самцы ціхаходак драбнейшыя за самак і сустракаюцца рэдка, таму магчымы партэнагенез, гэта значыць размнажэнне самак без апладнення. Падчас перыяду размнажэння ў самкі спее ад 1 да 30 яец. Апладненне ўнутранае або знешняе, калі самец адкладае сперму на сценку яец. У адных відаў яйцы адкладаюцца ў грунт, у мох або ваду, у іншых — у скінутай пры ліньцы скуры. Развіццё прамое, маладая ціхаходка адрозніваецца ад дарослай толькі меншымі памерамі. ЦягавітасцьЦіхаходкі прыцягнулі ўвагу ўжо першых даследчыкаў сваёй дзіўнай цягавітасцю. Пры надыходзе неспрыяльных умоў яны здольныя на гады уваходзіць у стан анабіёзу; а пры наступе спрыяльных умоў даволі хутка ажываць. Выжываюць ціхаходкі ў асноўным за кошт т. зв. ангідрабіёза, высушвання. Пры высыханні яны ўцягваюць у цела канечнасці, памяншаюцца ў аб’ёме і прымаюць форму бочачкі. Паверхня пакрываецца васковай абалонкай, якая перашкаджае выпарэнню. Пры анабіёзе іх метабалізм падае да 0,01 %, а ўтрыманне вады здольна даходзіць да 1 % ад нармальнага. У стане анабіёзу ціхаходкі вытрымліваюць неверагодныя нагрузкі.
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia