Двухпалосны падвадзень
Двухпалосны падвадзень (Graphoderus bilineatus) — жук сямейства плывунцоў. АпісаннеЦела жука вельмі шырокае і кароткае (даўжыня 14,5-16,0 мм), з найбольшай шырынёй за сярэдзінай. Эпіплеўры надкрылаў вельмі шырокія, разам з імі ўтвараюць востры край. Бакі надкрылаў на ўзроўні 2-га і 3-га сцернітаў злёгку ўціснуты, далей уплошчаныя. Характэрны вельмі вузкія чорныя аблямоўкі на пярэднім і заднім краях пярэднеспінкі. У самца пярэднія лапкі з 1 буйнай прысоскай, 2 сярэдняй велічыні і больш за 32 дробнымі прысоскамі. Лапкі сярэдніх ног з 16-18 прысоскамі, размешчанымі ў 2 рады. Бакі пярэднеспінкі самкі ў падоўжных маршчынках. ПашырэннеРэдкі від, шырока распаўсюджаны ў Еўразіі (акрамя крайняга поўдня), але ўсюды нешматлікі. Вядомы ў Польшчы, Украіне, Расіі (да Заходняй Сібіры); ахоўваецца ў Беларусі. Аддае перавагу глыбокім вадаёмам са стаячай вадою і густой расліннасцю ля берагоў. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia