Джон Хёрт
Джон Вінсент Хёрт CBE (англ.: John Vincent Hurt; 22 студзеня 1940[1][2][…], Чэстэрфілд, Дэрбішыр[3][2][…] — 25 студзеня 2017[3][4], Норфалк, Усходняя Англія[d][3][1]) — брытанскі акцёр кіно, трохкратны лаўрэат прэміі BAFTA і лаўрэат прэміі «Залаты глобус». Часта іграе другарадныя ролі эксцэнтрычных персанажаў, якія выпрабоўваюць фізічныя або душэўныя пакуты. Камандор Ордэны Брытанскай імперыі. Найбольш вядомы па ўдзеле ў фільмах «Паўночны экспрэс», «Чалавек-слон», «Чужы», «Кантакт», «Хелбой: Герой з пекла», «Хелбой 2: Залатая армія», «Ключ ад усіх дзвярэй», «V — значыць вендэта», «Індыяна Джонс і Каралеўства крыштальнага чэрапа» і серыі фільмаў пра Гары Потэра. Кейн, персанаж Хёрта ў фільме «Чужы», быў прызнаны адным з самых запамінальных персанажаў у гісторыі кінематографа.[10] БіяграфіяДжон Хёрт нарадзіўся 22 студзеня 1940 года ў горадзе Чэстэрфілд, Англія. Бацька Хёрта быў вікарыем невялікага гарадка Шайрбрук[11] на паўночным усходзе Дэрбішыра, а калі Джону было пяць гадоў — бацька стаў вікарыем царквы Святога Стэфана ў Вудвіле. Маці Хёрта працавала актрысай.[12] ![]() Пачынаў кар’еру ў тэатры. Увага Галівуда прыцягнуў у 1966 годзе, сыграўшы ў аскараноснай драме «Чалавек на ўсе часы». Потым доўгі час, і з поспехам, працаваў на тэлебачанні. Двойчы намінаваўся на прэмію «Оскар», за «Паўночны экспрэс» (1978, прэміі «Залаты глобус» і BAFTA) і за ролю Джона Мерыка ў лінчаўскім «Чалавеку-слане» (1980, прэмія BAFTA). Шырокай публіцы таксама вядомы па ролях другога плану ў фільмах «Чужы» (1979), «Гары Потэр і філасофскі камень» (2001), «Індыяна Джонс і Каралеўства крыштальнага чэрапа» (2008). У высокабюджэтнай[13] экранізацыі антыўтопіі «1984» выканаў галоўную ролю Уінстана Сміта. Фільмаграфія
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia