Роберт Селдэн Дзюваль (англ.: Robert Selden Duvall; нар. 5 студзеня1931, Сан-Дыега) — амерыканскі акцёр і кінарэжысёр, які зняўся ў такіх значных карцінах, як «Ваенна-палявы шпіталь», «Хросны бацька» і «Апакаліпсіс сёння», уладальнік «Оскара» за найлепшую мужчынскую ролю ў фільме 1983 «Далікатная міласэрнасць», уладальнік прэмій «BAFTA», «Эмі», чатырохразовы ўладальнік прэміі «Залаты глобус».
Роберт Дзюваль, ветэран амерыканскага кінематографа, стварыў шэраг запамінальных драматычных вобразаў, сярод якіх былі як сярэднестатыстычныя амерыканцы, паліцыянты і рэйнджары, так і знакамітыя палітычныя дзеячы генерал Роберт Лі, Іосіф Сталін. У 1970-х і 1980-х гадах многія фільмы з яго ўдзелам атрымлівалі прэстыжныя міжнародныя ўзнагароды і прэміі ў галіне кінематаграфіі, а сярод калегаў па акцёрскаму рамяству ён з’яўляецца лідарам па колькасці фільмаў з яго удзелам, уключаных у 100 найлепшых фільмаў па версіі Амерыканскага інстытута кінамастацтва.
Бібліяграфія
Robert Duvall. The Apostle. — Berkley Trade, 1998. — С. 144. — ISBN 978-0425166079.
Gale Reference Team.Biography - Duvall, Robert (1931-) // Contemporary Authors. — Thomson Gale, 2008.
Cowboys and Indians Magazine Robert Duvall - Western Legend // Cowboys and Indians Magazine. — 2006. — № 6 (June).
Judith Slawson. Robert Duvall Hollywood Maverick. — St. Martin's Press, 1985. — С. 198. — ISBN 978-0312904227.
Robert Duvall The Apostle: Robert Duvall tells the story of his labor of love // Guideposts. — 1998 — № 4 (April).
Peter Biskind Robert Duvall, Hill Street Blues // American Film by The American Film Institute. — 1981. — № September Single Issue.
Robert Johnston, Catherine Barsotti.Tender Mercies // Finding God in the Movies: 33 Films of Reel Faith. — Baker Books, 2004. — ISBN 978-0801064814.
Robert Osborne, Molly Haskell.Robert Duvall // Leading Men: The 50 Most Unforgettable Actors of the Studio Era. — Chronicle Books, 2006. — С. 34. — ISBN 978-0811854672.
Крыніцы
↑Robert Duvall // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Life, Death, and Dance(англ.) (Інтэрв'ю Роберта Дзюваля і Лусіяны Педраcы)(недаступная спасылка) (14 сакавіка 2003 года). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2011.