Джордж Вела
Джордж Уільям Вела (англ.: George William Vella; 24 красавіка 1942, Зейтун, брытанская калонія Мальта) — мальтыйскі палітык і 10-ы прэзідэнт Мальты[2]. Быў міністрам замежных спраў Мальты з 1996 па 1998 год, пры прэм’ер-міністры Альфрэдзе Санце[3][4] і пры прэм’ер-міністры Джозефе Мускаце з 2013 па 2017 год. Быў абраны адзіным кандыдатам на непрамых прэзідэнцкіх выбарах 2019 года на Мальце і прысягнуў у якасці 10-га прэзідэнта Мальты 4 красавіка 2019 года.[2] БіяграфіяСкончыў медыцынскі факультэт Мальтыйскага ўніверсітэта у 1964 годзе, атрымаў сертыфікат у галіне авіяцыйнай медыцыны з Фарнбара (Вялікабрытанія) і сямейнай медыцыны. Лейбарысцкая партыяУступіў у Лейбарысцкую партыю і пачаў сваю парламенцкую кар’еру ў 1976 годзе. Затым у студзені 1978 года быў абраны членам парламенту, пераабіраўся на 1981, 1992, 1996, 1998, 2003, 2008 і 2013 усеагульных выбарах. У якасці дэпутата парламенту ён прадстаўляе 3-й і 5-й акругі[3][4] Служба за граніцайУ 1978 годзе стаў намеснікам сябры Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы і дакладчыкам па пытанні аб забруджванні мора на Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў Еўропы (CLRAE). Са студзеня па май 1987 года ён з’яўляўся пастаянным прадстаўніком Мальты ў Савеце Еўропы[3]. Намеснік лідараУ 1992 годзе абраны намеснікам лідара Лейбарысцкай партыі па парламенцкіх пытаннях і прэс-сакратаром па замежных справах. Ён займаў пасаду намесніка старшыні сумеснага парламенцкага камітэта Савета Еўропы/Мальты.[3][4] Асабістае жыццёЖанаты з Мірыям. Мае дзве дачкі і сына, а таксама сем унукаў.[3][4] Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia