Дзевінскае
Дзе́вінскае, Дзе́віна — возера ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лучоса. НазваПобач з паўднёвай канцавінай Дзевінскага возера знаходзіцца вёска Дзевіна, назва якой звязаная з назвай возера. Магчымае балцкае паходжанне назвы, у сувязі з літоўскім dievas «бог», ад якога мяркуюцца мікратапонімы тыпу "Дзявочая гара", у якіх таксама на першы погляд чуецца "дзева"[1]. У вёсцы Сімахі на беразе Дзевінскага возера падчас экспедыцыі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства ў 2021 годзе былі запісаныя звесткі пра каменнага ідала, што стаяў на пагорку над возерам. Прыблізна ў 1870—1880 гадах яго завезлі чаўнамі і скінулі ў ваду пасярод возера, а на яго месцы паставілі праваслаўную капліцу. На месцы капліцы цяпер стаіць нядаўна ўсталяваны крыж. Пра каменнага ідала, якога патапілі, вядома таксама і з-над Богінскага возера каля Відзаў, недалёка ад літоўскай мяжы. У 1970-я гады ад мясцовых старых было запісана, што на востраве пасярод Богінскага возера калісьці «стаялі літоўскія багі», а таксама што ў ваду быў скінуты каменны ідал «Стод»[2]. Аснова «бог» у назве Богінскага возера найімаверней узнікла ў выніку пазнейшага перакладу літоўскага dievas «бог». Таго ж паходжання літоўскія назвы возера Dievytis, ракі Diev-upis[3]. Цераз цяперашнюю расійскую мяжу каля смаленскай Рудні знаходзіцца іншае Дзевіна возера, каля якой вёска Дзевіна. Магчыма, гэтыя два «божыя» азёры, якія знаходзяцца за 50 км адно ад аднаго, былі задзейнічаныя ў сакральных практыках старажытных балтаў днепра-дзвінскага міжрэчча. ГідраграфіяПлошча паверхні возера 2[4] км². Даўжыня 5,1 км, найбольшая шырыня 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 13,6 км. Найбольшая глыбіня возера 9,6 м, сярэдняя 4,9 м. Плошча вадазбору 26,9 км² у межах Лучоскай нізіны. У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, лінь, плотка, карась, гусцяра, краснапёрка і іншыя віды рыб. Каля возера вёскі Замасточча, Дзевіна, Сімахі. Возера Дзевінскае ўваходзіць у зону адпачынку «Дзевіна»[5]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia