Дзень яднання народаў

Дзень яднання народаў
Адзначаецца  Беларусь
 Расія
Дата 2 красавіка
Звязана з Саюзная дзяржава

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі (руск.: День единения народов Беларуси и России)[1] — дзяржаўнае свята ў Беларусі і Расіі, адзначаецца 2 красавіка. Гэтым днём у 1996 годзе падпісаны Дагавор аб стварэнні супольнасці Беларусі і Расіі, што меркавала яднанне эканамічнай прасторы і заканадаўчай базы дзвюх краін. Яшчэ праз год быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі[2].

Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ўступіў у сілу пасля абмену ратыфікацыйнымі граматамі двух кіраўнікоў дзяржаў 26 студзеня 2000 года. Па ўмовах дагавора грамадзяне Расіі і Беларусі мелі роўныя правы ў сферы працы, аховы здароўя, адпачынку, адукацыі, і на бесперашкоднае перамяшчэнне на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы[2]. У рамках Саюзнай дзяржавы рэалізуецца мноства праграм у прамысловасці, будаўніцтве, засваенне космасу і іншым. Супрацоўніцтва дало старт для стварэння далейшых праграм сумеснай дзейнасці дзяржаў, так у 2015 годзе пачаў сваю працу Еўразійскі эканамічны саюз, гэтак жа Мытны саюз, Адзіная эканамічная прастора Расіі, Беларусі і Казахстана[3].

У 1997 годзе ЦБ РФ выпусціў памятную манету, прысвечаную гэтай падзеі.

Крыніцы

  1. В Москве торжественно отметили День единения народов Беларуси и России Архіўная копія ад 20 лістапада 2016 на Wayback Machine // Официальный сайт Постоянного Комитета Союзного государства
  2. а б История Дня единения народов России и Белоруссии. ТАСС. Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2021. Праверана 3 жніўня 2020.
  3. День единения народов России и Беларуси (руск.). РИА Новости (2016-04-02:04:10). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2021. Праверана 4 жніўня 2020.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya