Еўразійскі эканамічны саюз
![]() Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС) — міжнароднае інтэграцыйнае эканамічнае аб'яднанне, створанае на базе Мытнага саюза ЕўрАзЭС, які існаваў да 2014 года. Краіны-ўдзельніцыДагавор аб стварэнні ЕАЭС быў падпісаны 29 мая 2014 года ў Астане прэзідэнтамі Беларусі, Казахстана і Расіі. 10 кастрычніка ў Мінску дагавор аб далучэнні да ЕАЭС падпісала Арменія, а 23 снежня ў Маскве — Кыргызстан.
Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзеТэкст дагавора складаецца з 28 раздзелаў, 118 артыкулаў і 32 дадаткаў. У аснову дакумента пакладзена дагаворна-прававая база Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, дзейныя нормы якіх былі аптымізаваныя і прыведзеныя ў адпаведнасць з правіламі Сусветнай гандлёвай арганізацыі[1]. Дагавор аб ЕАЭС складаецца з двух частак. У першай — інстытуцыйнай — выкладзеныя стратэгічныя мэты і задачы еўразійскай інтэграцыі, вызначаецца прававы статус саюза як поўнафарматнай міжнароднай арганізацыі. Сфармуляваныя асноўныя прынцыпы яго дзейнасці — супрацоўніцтва на ўзаемавыгаднай аснове для збліжэння эканомік краін-удзельніц, іх гарманічнага развіцця і ўмацавання канкурэнтаздольнасці. Вызначана сістэма органаў саюза: Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет (узровень кіраўнікоў дзяржаў), Еўразійскі міжурадавы савет (узровень кіраўнікоў урадаў), Еўразійская эканамічная камісія і Суд ЕАЭС. Абгаворваецца кампетэнцыя, парадак фарміравання і працы кожнага са згаданых органаў. Другая частка дагавора — функцыянальная. Тут рэгламентуюцца механізмы эканамічнага ўзаемадзеяння, а таксама зафіксаваныя пэўныя абавязацельствы па галіновых кірунках інтэграцыі. Сярод іх — адзіная палітыка ў галіне тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання, транспарту і прамысловасці, каардынацыя сельскагаспадарчай палітыкі (у тым ліку ўніфікацыя патрабаванняў, звязаных з развіццём экспарту прадуктаў аграпрама). Зафіксаваныя асноўныя прынцыпы і правілы канкурэнтнай і антыманапольнай палітыкі. Вызначаюцца захады па стварэнні агульнага фінансавага рынку і біржавой прасторы, забеспячэнні гарантаванай і эфектыўнай абароны правоў і законных інтарэсаў спажыўцоў фінансавых паслуг. Асобным блокам замацаваныя палажэнні аб паэтапнай інтэграцыі энергетычных рынкаў і каардынацыі дзейнасці ў галіне электраэнергетыкі, газу, нафты і нафтапрадуктаў. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia