Адзіная эканамічная прастора
Адзіная эканамічная прастора — агульны рынак Еўразійскага эканамічнага саюза, створаны 1 студзеня 2012 года. Задачамі аб’яднання з'яўляюцца лібералізацыя ўнутрыэканамічных адносінаў і здзяйсненне знешняга калектыўнага пратэкцыянізму. Дзяржавамі-членамі зяўляюцца:
17 пагадненняў19 снежня 2011 года ў Маскве (Расія) Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў зацвердзіў Рашэнне № 9 «Аб уступленні ў сілу міжнародных дамоваў, якія ўтвараюць Адзіную эканамічную прастору Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі»[1]. Паводле Рашэння, прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка, Нурсултан Назарбаеў і Дзмітрый Мядзведзеў пастанавілі: «З 2012 года, з улікам выканання Рэспублікай Беларусь, Рэспублікай Казахстан і Расійскай Федэрацыяй належных унутрыдзяржаўных працэдураў, увесці ў дзеянне наступныя міжнародныя дамовы»:
17-е пагадненне «Аб парадку арганізацыі, кіравання, функцыянавання і развіцця агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі» ад 9 снежня 2010 года ўступіла ў сілу 23 мая 2013 г., калі ўрад Казахстана ратыфікаваў казаска-расійскае Пагадненне «Аб гандлёва-эканамічнай супрацы ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў у Рэспубліку Казахстан» ад 9 снежня 2010 года. Гісторыя19 верасня 2003 прэзідэнты Беларусі, Казахстана, Расіі і Ўкраіны падпісалі Пагадненне аб намеры сфарміраваць Адзіную эканамічную прастору. Аднак Украіна зацягвала працэс, імкнуўшыся да атрымання палітычных і эканамічных пераваг, а з прыходам да ўлады прэзідэнта Юшчанкі пачала развіваць ідэю Еўраатлантычнай інтэграцыі (уваходу ў Еўрапейскі Саюз і НАТА). 18-19 лістапада 2010 года ў Санкт-Пецярбургу (Расія) прэм’ер-міністры Беларусі, Казахстана і Расіі Сяргей Сідорскі, Карым Масімаў і Уладзімір Пуцін падпісалі першыя 4 пагадненні «ў мэтах утварэння Адзінай эканамічнай прасторы». Падпісанне адбылося ў рамках Міждзяржаўнага савета Еўразійскай эканамічнай супольнасці на ўзроўні кіраўнікоў урадаў. 9 снежня 2010 года ў Маскве, Беларусь, Казахстан і Расія падпісалі на паседжанні Міждзяржсавету ЕўрАзЭС на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў астатнія 13 пагадненняў па стварэнні Адзінай эканамічнай прасторы. З іх 3 падпісалі прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка, Нурсултан Назарбаеў і Дзмітрый Мядзведзеў: «Аб узгодненай макраэканамічнай палітыцы», «Аб стварэнні ўмоў на фінансавых рынках для забеспячэння свабоднага руху капіталу» і «Аб узгодненых прынцыпах валютнай палітыкі». Астатнія 10 падпісалі віцэ-прэм’еры ўрадаў[3]. 21 снежня 2010 года ўсе 17 пагадненняў ратыфікавала Палата прадстаўнікоў Беларусі, а 22 снежня — Савет Рэспублікі. 18 лістапада 2011 года ў Маскве (Расія) прэзідэнты Беларусі, Казахстана і Расіі А.Лукашэнка, Н.Назарбаеў і Д.Мядзведзеў падпісалі Дамову «Аб Еўразійскай эканамічнай камісіі», якую стварылі «як адзіны пастаянна дзейны рэгулюючы орган Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы». Паводле 3-га артыкула Дамовы, Камісія атрымлівала паўнамоцтвы ў 19 галінах, у тым ліку праз 17 пагадненняў 2010 года, якія ўтваралі АЭП[4]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia