Дзераўная (Стаўбцоўскі раён)
Дзераўна́я[1] (трансліт.: Dzieraŭnaja, руск.: Деревная) — аграгарадок у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр (з 2011 года)Дзераўнянскага сельсавета. Знаходзіцца ў 30 км ад райцэнтра, на аўтадарозе Івянец—Першаі—Нясвіж. Насельніцтва 1723 чал. (1992). Гісторыя![]() ![]() Упершыню Дзераўная згадваецца ў другой палове XV ст. як уладанне кашталяна віленскага Сямёна Гедыголдавіча. З 1451 маёнтак перайшоў да яго жонкі Мілохны Кезгайлаўны, каля 1485 — уласнасць Кезгайлаў. У 1525 М. Кежгайла заснаваў каля маёнтку Дзераўная аднайменнае мястэчка. З 1554 паселішчам валодаў Я. Завіша, з 1590-х — Радзівілы. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства. У 1590—1591 у Дзераўной збудавалі кальвінскі збор. У 1630-я Войцех Сялява фундаваў касцёл, пры якім цягам XVII—XVIII стст. дзейнічалі шпіталь і школа. Станам на 1591 у мястэчку існавалі рынак, 3 вуліцы, 41 двор, на 1646 — 71 двор, на 1662 — 85, на 1725 — 39, на 1786 — 49 двароў. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Дзераўная апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губерні. У 1870-я ў мястэчку існавалі касцёл, капліца, 2 сінагогі, школа, багадзельня, бровар, 5 крамаў. Станам на 1880 — 34 двары, заезны двор, вінзавод, саладоўня, капліца, царкоўны прыход, вятрак, карчма. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 125 двароў, 11 крам, гарбарня, аптэка, карчма. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Дзераўная апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Стаўбцоўскім павеце Навагрудскага ваяводства. У 1939 Дзераўная ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам Дзераўноўскага сельсавета (з 27 сакавіка 1959 да 24 снежня 2011 года ў Хатаўскім сельсавеце). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1971 тут было 255 двароў, на 1992 — 549 двароў. Насельніцтва
ІнфраструктураУ Дзераўной працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, 2 дамы культуры, 2 бібліятэкі, пошта. Турыстычная інфармацыяСлавутасці
Галерэя
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia