Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Дзераўная)
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у в. Дзераўная (Стаўбцоўскі раён), колішні кальвінскі збор. Размешчаны ў цэнтры вёскі. Помнік архітэктуры готыкі і рэнесансу. Гісторыя![]() Мураваны храм заснаваны ў 1590 г. па фундацыі Мікалая Крыштофа Радзівіла і яго жонкі Яўфіміі Вішнявецкай паводле тэстаменту Яўфіміі Вярбіцкай (жонкі валынскага ваяводы Андрэя Вішнявецкага). У другой палове XVII ст. прыбудавана вежа. Рэстаўрыраваўся ў пачатку XVIII ст. У XVIII ст. збудавана новая вежа. АрхітэктураХрам аднавежавы прамавугольны ў плане з пяціграннай алтарнай часткай і прыбудаванымі да яе з бакоў прамавугольнымі сакрысціямі. Галоўны фасад вылучаны трох’яруснай вежай, увянчанай шатром. Ніжні ярус чатырохгранны. Вуглы вежы ў ніжняй частцы ўмацаваны контрфорсамі. Верхнія ярусы чатырохгранны і васьмігранны. Грані апрацаваны плоскімі арачнымі нішамі. Сцены асноўнага аб’ёму ўмацаваны контрфорсамі. Вокны паўцыркульныя, размешчаны ў верхняй частцы сцен. ![]() Будынак перакрыты цыліндрычным скляпеннем на падпружных арках з распалубкамі над аконнымі праёмамі. Алтарная частка адкрываецца ў асноўнае памяшканне вялікім арачным праёмам. Бабінец і сакрысціі перакрыты крыжовымі скляпеннямі. У асноўным памяшканні над уваходам хоры, якія падтрымліваюцца чатырма калонамі. На хоры вядуць дзве бакавыя лесвіцы, размешчаныя ў тоўшчы сцен. Пад вокнамі — плоскія арачныя нішы. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia