Дзмітрый Іванавіч Вус
Дзмітрый Іванавіч Вус (нар. 10 чэрвеня 1971, Мінск) — беларускі палітычны дзеяч, кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 года, палітвязень Беларусі, вязень сумлення. БіяграфіяНарадзіўся ў 1971 годзе ў Мінску. Скончыў юрыдычны факультэт Гродзенскага ўнівэрсітэта. Беспартыйны. Працаваў рабочым на заводзе «Інтэграл» у Мінску, пазней — у сферы будаўніцтва. З 1992 года — дырэктар выдавецтва «Трывіум». У 1999—2003 гадах з’яўляўся дэпутатам Мінскага гарадскога савета. Балатаваўся ў Мінскі гарадскі савет на выбарах у 2003 і 2007 гадоў, але не быў зарэгістраваны[1]. У 2010 годзе браў удзел ў выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, але прайграў, набраўшы 38 % (паводле звестак выбарчай камісіі)[2]. Адзін з кандыдатаў у прэзідэнты на прэзідэнцкіх выбарах 19 снежня 2010 года (сваю кампанію вёў супольна з Мікалаем Статкевічам). Паводле звестак ЦВК РБ, на прэзідэнцкіх выбарах Д. Вус набраў 0,39 % галасоў[3]. Сям’яПершая жонка — Святлана. У 2008 годзе[4] ўзначальвала ініцыятыўную групу па вылучэнні Д. Вуса ў дэпутаты ў Нацыянальны сход. Падчас сбору подпісаў патрапіла ў шпіталь і памерла. Дмітры застаўся ўдаўцом з сынам Іванам 1996 года нараджэння. Ажаніўся другі раз — жонка Яўгенія. Маюць агульнага сына Міхаіла (нарадзіўся ў пачатку 2011 года) і дачку жонкі Яўгеніі ад папярэняга шлюбу[5]. АрыштЗатрыманы ў Мінску ў ноч з 19 на 20 снежня 2010 года пасля масавай акцыі пратэсту. Першыя суткі ўтрымліваўся ў СІЗА КДБ, удзень 20 снежня быў выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе[1]. Доўгі час з’яўляўся падазраваным па справе аб масавых беспарадках. Дзмітрый Вус заяўляў пра ціск на яго з боку органаў следства з мэтай атрымання абвінаваўчых паказанняў на яго сябра Міколу Статкевіча. У выпадку адмовы даць такія паказанні яму пагражалі турэмным тэрмінам. Ён адмовіўся[1]. 18 сакавіка 2011 года Д. Вусу было прад’яўлена абвінавачванне ў арганізацыі масавых беспарадкаў па арт. 293 КК РБ. 26 мая 2011 года суддзя Ленінскага раённага суда горада Мінска Людміла Грачова вынесла пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў і 6 месяцаў у калоніі ўзмоцненага рэжыму[6]. Быў узяты пад варту ў зале суда. Адбываў пакаранне ў Магілёўскай калоніі № 19. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала яго вязнем сумлення[7]. На час зняволення Д. Вус меў другую групу інваліднасці (за тры гады да арышту ён перанёс клінічную смерць, у яго была парушаная маторыка рук). Адміністрацыя магілёўскай калоніі, дзе Дзмітрый Вус адбываў пакаранне, прымушала яго працаваць, у той час як большасць вязняў гэтай спецустановы гэтага не рабіла[8]. Вызвалены 1 кастрычніка 2011 года на падставе ўказа Лукашэнкі аб памілаванні[9]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia