Аляксей Анатольевіч Міхалевіч
Алесь (Аляксей) Анатольевіч Міхалевіч (нар. 15 траўня 1975 г., Мінск, Беларуская ССР) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе,палітвязень Беларусі, вязень сумлення, адвакат Чэшскай палаты адвакатаў. БіяграфіяНарадзіўся ў Мінску ў сям’і навуковых супрацоўнікаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (тады — Акадэміі навук БССР). Вучыўся ў матэматычнай школе № 19 г. Мінска, Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. У 1997 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «палітолаг-юрыст». Падчас вучобы ва універсітэце ўзначальваў Задзіночанне беларускіх студэнтаў — грамадскую арганізацыю, якая абараняе правы навучэнцаў беларускіх ВНУ. Стажыраваўся ў Варшаўскім (Польшча) і Оксфардскім (Англія) універсітэтах. У 1997 годзе, па сканчэнні універсітэта, стварыў і ўзначаліў арганізацыю, якая займалася маладзёжнымі абменамі і турызмам і дзякуючы якой больш за 2000 маладых людзей здолелі наведаць краіны Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. З 2000 года працаваў намеснікам дырэктара, генеральным дырэктарам СП «Аркадыя», якое спецыялізавалася на турыстычным бізнесе. У сувязі з удзелам кіраўніка прадпрыемства ў парламенцкіх выбарах 2004 года сама кампанія стала аб’ектам шматлікіх праверак і інспекцый. Сёмая праверка прывяла Алеся Міхалевіча да рашэння пакінуць пост генеральнага дырэктара СП «Аркадыя». З 2005 г. — антыкрызісны ўпраўляючы, акрэдытаваны Міністэрствам эканомікі РБ. У 2007—2008 гг. — юрысконсульт Асацыяцыі інвалідаў вайны ў Афганістане. У 2008—2010 гг. — юрыст Беларускага незалежнага прафсаюза. З 2010 года — дырэктар Агенцтва перакладаў і юрыдычных паслуг. У маі 2013 абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Партыі і палітычныя рухі ў посткамуністычнай трансфармацыі» ў Польскай акадэміі навук[1] і быў зацверджаны ў званні доктара паліталогіі.[2] У верасні 2020 года ўвайшоў у пашыраны склад Каардынацыйнага савета беларускай апазіцыі. У 2023 годзе Міхалевіч ўвайшоў у абноўленую Каардынацыйную раду.[3] Палітычная дзейнасцьУ 2004—2008 гг. — намеснік старшыні партыі БНФ. Пасля вылучэння на пост старшыні партыі ў 2008 г. і прапановы праграмы па яе рэфармаванні выключаны з арганізацыі за публічную крытыку кіраўніцтва[4]. З 2003 па 2007 гг. — дэпутат Пухавіцкага раённага савета Мінскай вобласці, каардынатар Асамблеі дэпутатаў мясцовых саветаў. У той жа час — выдавец газеты «Рэгіён» (г. Мар’іна Горка Мінскай вобласці), ініцыятар шэрагу рашэнняў па пашырэнні паўнамоцтваў органаў мясцовага самакіравання. 24 жніўня 2010 г. узначаліў аб’яднанне «За мадэрнізацыю», пасля перарэгістраванае ў Чэхіі як «Асацыяцыя за мадэрнізацыю».[5] Прэзідэнцкія выбары 2010 года 27 студзеня 2010 года публічна абвясціў аб пачатку сваёй кампаніі па вылучэнні на пост прэзідэнта Беларусі ў якасці незалежнага кандыдата. 27 мая 2010 года Міхалевіч прадставіў тэзісы сваёй перадвыбарнай праграмы «Беларусь: стратэгія эвалюцыі». Праграма ўключала ў сябе тры асноўных падзелы: эканамічны рост, эфектыўная дзяржава і актыўнае грамадства.[6] 27 верасня 2010 года ў Цэнтральнай Выбарчай Камісіі РБ была зарэгістраваная ініцыятыўная група па вылучэнні Міхалевіча ў прэзідэнты. Колькасць ініцыятыўнай групы палітыка склала 1795 чалавек.[7] 25 кастрычніка ініцыятыўная група пераадолела рубеж у 100 000 подпісаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты.[8] Выніковая колькасць сабраных подпісаў склала 120 531, з якіх ЦВК было прынята 111 399.[9] 18 лістапада Міхалевіч быў зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 года.[10] Згодна з выніковымі звесткамі ЦВК, Міхалевіч атрымаў падтрымку 1,02 % усіх выбаршчыкаў, што амаль у два разы меншая за колькасць людзей, якія падпісаліся ў падтрымку яго вылучэння.[11] Афіцыйныя вынікі галасавання не былі прызнаныя назіральнікамі АБСЕ[12], Еўрапейскім саюзам[13],ЗША[14], а таксама выклікалі крытыку з боку ААН[15]. Праз некалькі дзён пасля выбараў, у эфіры Першага канала расійскага тэлебачання быў паказаны ролік, зроблены схаванай камерай на 48 выбарчым участку Мінска. У роліку член выбарчай камісіі некалькі разоў удакладняе ў калегаў, куды класці бюлетэнь з голасам за Міхалевіча, пры тым, што паводле афіцыйных дадзеных, на гэтым участку за яго ніхто не прагаласаваў.[16] Храналогія пераследуЗатрыманы 19 снежня 2010 г.у Мінску за ўдзел у мітынгу супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г. Змешчаны у СІЗА КДБ. Правёў у следчым ізалятары КДБ каля двух месяцаў, абвінавачваўся па крымінальнай справе «арганізацыя масавых беспарадкаў» артыкул 293 КК РБ.[17] 11 студзеня 2011 года Amnesty International прызнала Міхалевіча вязнем сумлення.[18] Пасля вызвалення з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе Міхалевіч правёў прэс-канферэнцыю, на якой паведаміў, што ўмовай ягонага вызвалення стала дадзенае пад катаваннямі згода на наступнае супрацоўніцтва са спецслужбамі[19].У ходзе выступлення, Міхалевіч заявіў пра разрыў гэтай дамовы і пра намер праінфармаваць Камітэт супраць катаванняў ААН пра абставіны свайго затрымання і знаходжання ў следчым ізалятары КДБ.[20] У сакавіку 2011 года Міхалевіч тайна выехаў з Беларусі, растлумачыўшы гэта пагрозай «рэальнай фізічнай расправы», і праз некалькі тыдняў атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі. 23 сакавіка 2011 года Міхалевіч атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.[21] У адказ беларуская пракуратура абвясціла Міхалевіча ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпола, які цэнтральны офіс арганізацыі ў выніку адмовіўся выконваць як палітычна матываваны.[22] У эміграцыі Міхалевіч заняўся акадэмічнай дзейнасцю і інфармаваннем міжнароднай супольнасці аб становішчы палітвязняў у Беларусі. Вядома, што ён выступіў з лекцыямі па палітычнай сітуацыі ва Усходняй Еўропе ў шэрагу паўночнаамерыканскіх і заходнееўрапейскіх вышэйшых навучальных устаноў, у прыватнасці, у універсітэтах Таронта, Нью-Ёрка, Манрэаля, Маастрыхта, Прагі і іншых гарадоў.[23][24] У кастрычніку 2014 года Міхалевіч звярнуўся з просьбай аднавіць яго сяброўства ў партыі БНФ у адмысловым лісьце да дэлегатаў партыйнага з’езду. Нягледзячы на супраціў старшыні партыі Аляксея Янукевіча, з’езд большасцю галасоў прагаласаваў за задавальненне дадзенага запыту.[25] Вяртанне ў Беларусь 8.09.2015 вярнуўся ў Беларусь з вымушанай эміграцыі[26].Алесь Міхалевіч вярнуўся ў Беларусь, нягледзячы на свой статус абвінавачанага па справе аб масавых беспарадках, выехаўшы ў Мінск на прамым цягніку з Вільні. У ходзе праходжання пашпартнага кантролю на станцыі Гудагай Міхалевіч быў затрыманы беларускімі памежнікамі як асоба, якая знаходзіцца ў нацыянальным вышуку, аднак праз некалькі гадзін быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе з абавязацельствам з’явіцца на допыт у Следчы камітэт.[27] Каментуючы прычыны вяртання з палітычнай эміграцыі, Міхалевіч паведаміў пра сваё жаданне уз’яднацца з сям’ёй і нагадаў, што даўно абяцаў вярнуцца ў Беларусь пры ўмове вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў.[28] Па прыбыцці ў Мінск Міхалевіч падаў хадайніцтва аб спыненні ў дачыненні да яго крымінальнай справы, у чым яму было адмоўлена. Такім чынам, ён застаецца адзіным абвінавачаным па справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў у ноч пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.[29] АсабістаеАлесь Міхалевіч з юнацтва захапляецца рок-музыкай (The Beatles, The Doors, Deep Purple; «ДДТ»; «Н. Р. М.», «Крама», «Нейра Дзюбель») і гістарычнай літаратурай. Гуляе ў сквош і настольны тэніс. Акрамя родных беларускай і рускай, таксама вольна ведае польскую і англійскую мовы, вывучае нямецкую. Радавы запасу УС РБ (не праходзіў тэрміновую службу па прычыне блізарукасці сярэдняй ступені). Быў жанаты (з 26 жніўня 1999 года па 4 лістапада 2022 года[30]), бацька дзвюх дочак. Былая жонка — Мілана, настаўніца англійскай мовы. Дочкі — Леся (нар. 2000) і Алёна (нар. 2009). Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia