Дзмітрый Іванавіч Даўгяла
Дзмітрый Іванавіч Даўгяла (20 кастрычніка (1 лістапада) 1868, в. Казьяны, Гарадоцкі павет, Віцебская губерня, цяпер Шумілінскі раён, Віцебская вобласць — красавік 1942?[2], Казахстан; Крыптанімы: Д. Д., Дм. Д.) — беларускі гісторык, класік беларускай археаграфіі. БіяграфіяСкончыў Віцебскую семінарыю і Пецярбургскую духоўную акадэмію (1894). Выкладаў у Віцебску ў семінарыі і мужчынскай гімназіі. З 1897 архіварыус Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў. У 1903 пераехаў у Вільню, дзе працаваў у аб'яднаным Архіве старажытных актаў, выкладаў у навучальных установах. У 1906 рэдагаваў газету «Белая Русь». У 1906—1915 член Віленскай археаграфічнай камісіі (з 1913 яе старшыня), кіраўнік спраў канцылярыі папячыцеля Віленскай навучальнай акругі, кіраўнік спраў Паўночна-Заходняга аддзела Рускага геаграфічнага таварыства. Рэдактар «Записок Северо-Западного отдела Русского географического общества» (1910—1914), апублікаваў у іх шэраг прац па гісторыі Беларусі. Ганаровы член Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. ![]() ![]() Удзельнічаў у Першым Усебеларускім кангрэсе 1917. З 1921 загадчык Магілёўскага губернскага архіва. З 1925 супрацоўнік Інбелкульта, дацэнт БДУ, з 1929 дырэктар бібліятэкі БелАН, у 1937 навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР. Навуковая і творчая дзейнасцьНайбольшую вядомасць Даўгяле прынесла яго археаграфічная праца — падрыхтоўка і выданне зборнікаў дакументаў: «Историко-юридические материалы…» (т. 27-32, Віцебск, 1899—1906), «Акты, издаваемые Виленской комиссией…» (т. 32-37, Вільня, 1907—1912), «Беларускі архіў» (т. 1-3, Мн., 1927—1930), «Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі ў часы распаду феадалізму» (т. 1-2, Мн., 1934—1935), «Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах» (т. 1, Мн., 1936).
і інш. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia