Віленская навучальная акругаВі́ленская навуча́льная акру́га (руск.: Виленский учебный округ) — тэрытарыяльная адзінка кіравання навучальнымі ўстановамі ведамства Міністэрства народнай асветы, якая ахоплівала некалькі губерняў на захадзе Расійскай імперыі (на тэрыторыі сучасных Беларусі, Літвы, Украіны, а таксама Латвіі) у 1803—1832 і 1850—1917 гадах. Адміністрацыйны цэнтр — Вільня[1]. Гісторыя1803—1832 гадыВіленская навучальная акруга створана ў ліку першых шасці навучальных акруг указам імператара Аляксандра I ад 24 студзеня 1803 года[2][3]. Пры стварэнні акруга аб’яднала навучальныя ўстановы васьмі губерняў: Віленскай, Віцебскай, Валынскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай, Кіеўскай і Падольскай. Навучальным і адміністрацыйным цэнтрам акругі была вызначана Галоўная віленская школа, ператвораная ўказам ад 4 красавіка 1803 года ў Імператарскі Віленскі ўніверсітэт. Першым папячыцелем акругі стаў князь А. А. Чартарыйскі (1803—1823), які сумяшчаў гэту пасаду з пасадамі таварыша міністра, а потым і міністра замежных спраў Расіі і іншымі дзяржаўнымі справамі. Адукацыя на тэрыторыі Віленскай акругі напярэдадні яе стварэння была прадстаўлена вучылішчамі, якія знаходзіліся ў распараджэнні каталіцкага і ўніяцкага духавенства (у іх лік уваходзілі ў тым ліку былыя школы Эдукацыйнай камісіі, якія былі перададзеныя пад кіраванне духавенства пасля апошняга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе, але заставаліся свецкімі навучальнымі ўстановамі), а таксама галоўныя і малыя народныя вучылішчы, адкрытыя на землях Усходняй Беларусі паводле ўказу 1786 года. У 1803 годзе, на тэрыторыі акругі ў галоўных і малых народных вучылішчах навучалася 767 вучняў, у школах, якія кіраваліся каталіцкім і ўніяцкім духавенствам — 5820[4]. Паводле статута 1804 былі арганізаваны чатырохкласныя павятовыя вучылішчы, аднакласныя і двухкласныя прыхадскія вучылішчы[5]. А. Чартарыйскі перавёў на польскую мову выкладанне ў некаторых навучальных установах акругі, якія былі першапачаткова рускамоўнымі. Усялякую падтрымку яму аказваў рэктар Віленскага ўніверсітэта І. Страйноўскі. У перыяд апякунства Чартарыйскага ў акрузе актыўна развівалася нацыянальная адукацыя, падтрымлівалася навучанне польскай мове. Адваротным бокам стала развіццё ў навучальных установах, у першую чаргу ва ўніверсітэце патрыятычных арганізацый, часта антырасійскіх. Справа адной з такіх арганізацый — таварыства філаматаў прывяла да адстаўкі Чартарыйскага з пасады папячыцеля і скончылася маштабным судовым працэсам. Пасаду папячыцеля заняў М. М. Навасільцаў (1823—1831), які праводзіў расследаванне па справе. У 1826 годзе акруга была рэарганізавана. Навучальныя ўстановы Віцебскай і Магілёўскай губерняў былі перададзены Санкт-Пецярбургскай навучальнай акрузе (у 1829 годзе яны былі пераведзены ў ізноў утвораную Беларускую навучальную акругу). Праведзеная ў 1828 годзе рэформа змяніла сістэму пачатковай і сярэдняй адукацыі. З гэтага часу пачатковыя навучальныя ўстановы былі прадстаўленымі прыхадскімі і павятовымі вучылішчамі, а сярэднія — гімназіямі. Паўстанне 1830—1831 гадоў прывяло да сур’ёзнага павароту ў адукацыйнай палітыцы Расійскай імперыі. У паўстанні бралі ўдзел многія студэнты і нават выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта. У гэтых умовах навучальная акруга была падвергнута далейшай рэарганізацыі. Указам ад 12 студзеня 1831 года навучальныя ўстановы Мінскай губерні былі перададзены Беларускай, а Валынскай і Падольскай губерняў — Харкаўскай навучальнай акрузе. 1 мая 1832 года Віленскі ўніверсітэт быў зачынены і разам з ім расфарміравана Віленская навучальная акруга. Навучальныя ўстановы, якія заставаліся ў яго распараджэнні, былі ўключаны ў Беларускую навучальную акругу, цэнтр якога некаторы час працягваў знаходзіцца ў Віцебску, а ў 1836 годзе быў перанесены ў Вільню. 1850—1917 гадыУ 1850 годзе Беларуская навучальная акруга была скасавана, а на яго месцы адноўлена Віленская. У адноўленую Віленскую акругу былі ўключаны навучальныя ўстановы Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і Ковенскай (вылучанай з заходняй часткі Віленскай губерні ў 1846 годзе) губерняў. Навучальныя ўстановы Віцебскай і Магілёўскай губерняў ізноў былі далучаны да Санкт-Пецярбургскай навучальнай акругі. Яшчэ ў 1835 годзе ўніверсітэты былі вызвалены ад кіраўніцтва навучальнымі ўстановамі, гэта функцыя была перададзена апякунскім саветам на чале з папячыцелямі навучальных акруг, падпарадкаваным непасрэдна Міністэрству народнай асветы. Але пры аднаўленні Віленскай акругі, улічваючы складанае становішча з нацыянальным рухам, вырашылі пайсці далей і ліквідаваць пасаду папячыцеля акругі, з перадачай абавязкаў па кіраванні навучальнымі ўстановамі віленскаму генерал-губернатару, якім у 1850 годзе быў І. Г. Бібікаў. Аднак, праз некалькі гадоў такі вопыт быў прызнаны няўдалым і Віленскую акругу зноў узначаліў папячыцель, якім стаў Я. П. Урангель (1855—1861). Далей у XIX стагоддзі папячыцелямі былі А. П. Шырынскі-Шыхматаў (1861—1864), І. П. Карнілаў (1864—1868), П. М. Бацюшкаў (1868—1869), М. А. Сергіеўскі (1869—1899), які займаў гэту пасаду рэкордныя 30 гадоў, і былы папячыцель Казанскай навучальнай акругі В. А. Папоў (1899—1908). У 1855 годзе ў Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях налічвалася 19 пяцікласных і 8 трохкласных павятовых вучылішчаў, 89 прыхадскіх вучылішчаў МНА і 89 — Міністэрства дзяржаўных маёмасцей, 7 вучылішчаў пры цэрквах замежных спавяданняў, 3 жаночыя школы. Існавалі таксама школы, падведамныя Найсвяцейшаму Сіноду. За ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў у 1864 годзе папячыцель акругі ў 1864—1868 гадах І. П. Карнілаў звольніў практычна ўсіх настаўнікаў-палякаў і каталікоў, выплаціўшы ім дараванне за год наперад. Быў зачынены і Віленскі дваранскі інстытут, які вёў выкладанне на польскай мове. Папячыцелем акругі І. П. Карнілавым пры падтрымцы генерал-губернатара М. М. Мураўёва на патрэбы народнай адукацыі былі вылучаны 25 000 руб. з агульнай сумы 10 %- збору з памешчыкаў, якія ўдзельнічалі ў паўстанні. Цыркулярам ад 1 студзеня 1864 года Мураўёў прадпісаў кіраўніцтву паветаў, паліцыі і міравым пасрэднікам назіраць за выпадкамі «недазволенага навучання». Без дазволу адміністрацыі не дапушчаліся да выкладання ксяндзы і навучанне на польскай мове. Каталікам Закон Божы выкладаўся асобна і на «мясцовай гаворцы»[6]. Акрамя палякаў, беларусаў і літоўцаў, навучэнцамі з’яўляліся і яўрэі. Да 1882 годзе ў сярэдніх навучальных установах акругі займалася 1703 яўрэі, што ў сярэднім складала 25 % ад агульнай колькасці навучэнцаў. У Ковенскай гімназіі колькасць яўрэяў дасягала 44 %. Афіцыйным выданнем Віленскай навучальнай акругі з’яўляўся «Цыркуляр па кіраванні Віленскай навучальнай акругай», які выходзіў штомесяц у Вільні з 1862 па 1915 год. 12 студзеня 1918 года Пастановай народнага камісара па асвеце А. В. Луначарскім Віленская навучальная акруга была ліквідавана[7]. Тэрыторыя1803—1832 гады
1850—1917 гады
Склад навучальнай акругіУ 1803 годзе на тэрыторыі Беларусі 25 сярэдніх і няпоўных сярэдніх і каля 130 пачатковых школ. У пачатку 1820-х гадоў многіх выкладчыкаў-каталікоў вымусілі сысці. Навучальная акруга ў пачатку XX стагоддзяСтанам на 1915 год Віленская навучальная акруга налічвала 11,967 устаноў усіх тыпаў, у якіх навучалася ўвогуле 685,526 якія вучацца, у тым ліку пачатковых школ 9,636 з колькасцю навучэнцаў 575,272. У размеркаванні па адміністрацыйна-тэрытарыяльных складніках акруга:
Размеркаванне навучэнцаў па тыпах навучальных устаноў (у лічніку — колькасць навучэнцаў, у назоўніку дробу — колькасць навучальных устаноў).
Заўвага. Лічбамі ў слупках табліцы пазначаны адміністрацыйна-тэрытарыяльныя складнікі навучальнай акругі:
Папячыцелі Віленскай навучальнай акругі1803—1832 гады
1850—1917 гады
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia