Дзмітрый Іванавіч Дубяга
Дзмітрый Іванавіч Дубяга (3 кастрычніка 1849, вёска Соіна, Мсціслаўскі павет, цяпер Смаленская вобласць — 22 кастрычніка 1918) — расійскі астраном беларускага паходжання. БіяграфіяНарадзіўся 3 кастрычніка 1849 года ў Мсціслаўскім павеце Магілёўскай губерні ў шляхецкай сям’і Івана Сямёнавіча Рэпойта-Дубягі. Акрамя старэйшага, Дзмітрыя, былі яшчэ тры сыны і дачка. У 1868 годзе скончыў з залатым медалём Магілёўскую мужчынскую гімназію, у 1872 годзе — фізіка-матэматычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Працаваў у Пулкаўскай астранамічнай абсерваторыі. У 1884—1918 гг. — дырэктар Казанскай абсерваторыі, з 1901 г. — дырэктар заснаванай ім паблізу Казані абсерваторыі імя Энгельгарта. У 1899—1905 гг. — рэктар Казанскага ўніверсітэта. Навуковыя працы па тэарэтычнай астраноміі, астраметрыі і гравіметрыі. Даследаваў арбіту спадарожніка Нептуна, стварыў тэорыю руху малой планеты. Па назіраннях казанскіх астраномаў склаў каталог каардынат 4 281 зоркі. Памёр 22 кастрычніка 1918 года падчас моцнай эпідэміі іспанкі. Пахаваны пад Паўднёвай мірай Энгельгартаўскай абсерваторыі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia