Спадарожнікі НептунаСпадарожнікі Нептуна — натуральныя спадарожнікі планеты Нептун. У наш час вядома 13 спадарожнікаў. Найбуйнейшы спадарожнік Нептуна Трытон быў адкрыты англійскім астраномам Уільямам Ласелам у 1846 годзе, усяго праз 17 дзён пасля адкрыцця планеты. Назва Трытон была прапанавана Камілем Фламарыёнам у 1880, аднак аж да сярэдзіны XX стагоддзя больш ужывальным была проста «спадарожнік Нептуна» (другі спадарожнік Нептуна быў адкрыты толькі ў 1949). Трытон — бог мора ў грэчаскай міфалогіі. У 1949 годзе амерыканска-галандскі астраном Джэрард Койпер адкрыў другі спадарожнік Нептуна — Нерэіду. Спадарожнік мае самую выцягнутую арбіту з усіх «нядробных» спадарожнікаў планет. Яе адлегласць да Нептуна змяняецца ад 1,4 да 9,7 млн км. Перыяд абароту — 360 сутак. Перыяд вярчэння вакол сваёй восі — 11,5 гадзіны. «Вояджэр-2» у 1989 вызначыў дыяметр Нерэіды — 340 км і яе адбівальную здольнасць — 12 %. Маса спадарожніка складае 3,1×1019 кг. Спадарожнік названы ў гонар нерэід — марскіх німф з грэчаскай міфалогіі. Астатнія спадарожнікіУ 1989 «Вояджэр-2» адкрыў шэсць спадарожнікаў Нептуна. Усе яны рухаюцца па кругавых арбітах у прамым кірунку практычна ў плоскасці экватара планеты. Пяць з іх маюць перыяды абароту меншы за перыяд вярчэння планеты, і таму на нептуніянскім небе ўзыходзяць на захадзе і заходзяць на ўсходзе; гэта таксама азначае, што з-за гравітацыйнага трэння яны рана ці позна зваляцца на Нептун. Самы буйны з гэтых спадарожнікаў — Пратэй — няправільнай формы з сярэднім дыяметрам каля 420 км. Ён цямней Нерэіды, і адбівае ўсяго 6 % падаючага святла. Пратэй мае шэры колер; на яго паверхні бачныя кратарападобныя ўтварэнні і трэшчыны. Яшчэ адзін спадарожнік, Ларыса, цёмны аб'ект няправільнай формы памерам 210x180 км, які адбівае 5 % святла. На ім бачныя некалькі кратараў памерамі 30—50 км. Няправільная форма Пратэя і Ларысы ўказвае на тое, што на працягу ўсёй сваёй гісторыі яны заставаліся халоднымі грудамі лёду. Радыусы арбіт спадарожнікаў 117,6 тыс. км і 74 тыс. км адпаведна. Пра астатнія спадарожнікі вядома яшчэ менш. Дэспіна і Галатэя абарочваецца на адлегласцях 62 тыс. км і 52 тыс. км, адпаведна. Таласа абарочваецца вакол Нептуна за 7,5 гадзіны на адлегласці 50 тыс. км. Наяда, з перыядам абароту 7,1 гадзіны, мае арбіту, прыметна нахіленую да плоскасці экватара Нептуна — на 4,5°. У 2002—2003 адкрыты яшчэ пяць спадарожнікаў Нептуна. Кожны з наваадкрытых аб'ектаў мае дыяметр 30-60 км і нерэгулярную, выцягнутую арбіту з вялікім нахілам. Перыяд іх абароту вакол Нептуна складае ад 5 да 26 зямных гадоў. Некаторыя параметры
Гл. таксама
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia