Дзмітрый Іванавіч Козел
Дзмітрый Іванавіч Козел (нар. 10 ліпеня 1982, Крушнікі, Мазырскі раён, Гомельская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Гомельскага раённага выканаўчага камітэта (з 2023). БіяграфіяНарадзіўся 10 ліпеня 1982 года ў в. Крушнікі Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны. Працоўную дзейнасць пачынаў ветэрынарным урачом аддзялення № 1 РУП «Саўгас-камбінат Зара» Мазырскага раёна. У 2010—2018 гадах працаваў начальнікам Жлобінскай раённай ветэрынарнай станцыі. У 2018 годзе прызначаны першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Светлагорскага райвыканкама[1]. У верасні 2020 года прызначаны на пасаду старшыні Добрушскага райвыканкама. 6 снежня 2021 года прызначаны першым намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама[2]. 27 сакавіка 2023 года прызначаны старшынёй Гомельскага райвыканкама[3]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia