Дзмітрый Іванавіч Мяцеліца
Дзмітрый Іванавіч Мяцеліца (нар. 2 лютага 1938, г. Смаленск, Расія) — беларускі фізіка- і біяхімік. Доктар хімічных навук (1976), прафесар (спецыяльнасць «Біяхімія», 1988). БіяграфіяСкончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (спецыяльнасць «Хімія», 1961). Працаваў у Інстытуце хімічнай фізікі АН СССР (пас. Чорнагалоўка, Маскоўская вобласць; 1961—1971), Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі АН БССР (1972—1973), Інстытуце біяарганічнай хіміі НАН Беларусі (1974—2007, з 1977 — загадчык лабараторыі механізмаў і кінетыкі ферментатыўных працэсаў, у 1985—2007 — лабараторыі прыкладной энзімалогіі), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2009, хімічны факультэт, кафедра радыяцыйнай хіміі і хіміка-фармацэўтычных тэхналогій, прафесар). Навуковыя інтарэсы: біяарганічная хімія ферментатыўнага каталізу; хімічная і ферментатыўная кінетыка. УзнагародыМедаль СССР «Ветэран працы» (1990), прэмія спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (1998) і інш. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia