Дзмітрый Аляксандравіч Разумкоў
Дзмітрый Аляксандравіч Разумкоў (укр.: Дмитро Олександрович Разумков; нар. 8 кастрычніка 1983, Бярдзічаў, Жытомірская вобласць, УССР, СССР) — украінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч[1]. Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны з 29 жніўня 2019 года па 7 кастрычніка 2021 года. Народны дэпутат Украіны ІХ склікання. Член Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны. Старшыня палітычнай партыі «Слуга народа» з 27 мая па 10 лістапада 2019 года[2]. Падчас абрання спікерам парламента атрымаў найбольшую за ўвесь час існавання Вярхоўнай Рады Украіны падтрымку народных дэпутатаў: за яго кандыдатуру прагаласавалі 382 парламентарыя. Сышоў у адстаўку 7 кастрычніка 2021 года[3]. Сям’яЖанаты. Двое дзяцей. Бацька — Аляксандр Разумкоў, былы першы памочнік Прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы. З 1997 па 1999 год быў намеснікам Сакратара Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны. Маці — Наталля Кудра, актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра рускай драмы імя Лесі Украінкі, Народная артыстка Украіны. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia