Аляксандр Валянцінавіч Турчынаў
Аляксандр Валянцінавіч Турчынаў (укр.: Олександр Валентинович Турчинов; нар. 31 сакавіка 1964, Днепрапятроўск, УССР) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, спікер Вярхоўнай Рады Украіны (з 22 лютага па 27 лістапада 2014). Кіраўнік фракцыі «Народны фронт» у Вярхоўнай Радзе Украіны (з 27 лістапада 2014). Дэпутат Вярхоўнай Рады з 1998 па 2007 год. З лютага па верасень 2005 года быў кіраўніком Службы бяспекі Украіны. З мая па лістапад 2007 года быў першым намеснікам сакратара Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны. Са снежня 2007 года па сакавік 2010 года быў Першым віцэ-прэм’ер міністрам Украіны. 22 лютага 2014 года абраны Старшынёй Вярхоўнай Рады Украіны. 23 лютага 2014 года прызначаны Вярхоўнай Радай выконваючым абавязкі Прэзідэнта Украіны. З 26 лютага таго ж года — галоўнакамандуючы ўзброеных сіл Украіны. 25 траўня 2014 года ўсенародным галасаваннем на пасаду Прэзідэнта Украіны быў выбраны Пётр Парашэнка. Пасля інаўгурацыі П. Парашэнкі 7 чэрвеня Аляксандр Турчынаў склаў з сябе паўнамоцтвы выконваючага абавязкі кіраўніка дзяржавы. 16 снежня 2014 года Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прызначыў Аляксандра Турчынава сакратаром Савета нацыянальнай бяспекі і абароны.[2] Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia