Уладзімір Барысавіч Гройсман
Уладзімір Барысавіч Гройсман (укр.: Володимир Борисович Гройсман; нар. 20 студзеня 1978[1][2][…], Вінніца) — украінскі дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр Украіны з 14 красавіка 2016 года да 29 жніўня 2019 года. Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны з 27 лістапада 2014 да 14 красавіка 2016 года. Дарадца Рады народнай бяспекі і абароны Украіны.[4] З 2006 па 2014 год — гарадскі глава Вінніцы. Віцэ-прэзідэнт «Асацыяцыі гарадоў Украіны ў пытаннях жыллёвай гаспадаркі» (2010—2014). З 2014 году віцэ-прэм’ер ураду Украіны і Міністр мясцовага развіцця, будаўніцтва і жыллёвай гаспадаркі (з 27 лютага да 2 снежня 2014 года). Дзяцінства і маладосцьНарадзіўся 20 студзеня 1978 года ў Вінніцы. У 1994 годзе скончыў Вінніцкую сярэднюю школу № 35. Ва ўзросце 14 гадоў пачаў працоўную дзейнасць на прадпрыемстве свайго бацькі. У жніўні 1994 года ва ўзросце 16 гадоў быў прызначаны камерцыйным дырэктарам прыватнага малога прадпрыемства «Вока», з лістапада 1994 года — камерцыйным дырэктарам прадпрыемства «Юнацтва» свайго бацькі Барыса Гройсмана, дэпутат Вінніцкай гарадской рады 24-га склікання (2002—2006 гг.). У 2003 годзе скончыў недзяржаўную вышэйшую навучальную ўстанову — Міжрэгіянальную акадэмію кіравання людзьмі па спецыяльнасці «Правазнаўства». У лютым 2010 года скончыў Нацыянальную акадэмію дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны, стаўшы магістрам па спецыяльнасці «Кіраванне грамадскім развіццём» і спецыялізацыі «Упраўленне на абласным і мясцовым узроўнях». На пасадзе главы горада ВінніцаУ 2002 годзе ва ўзросце 24-х гадоў перамог на выбарах па акрузе № 29 і стаў самым маладым паслом Вінніцкай гарадской рады. У лістападзе 2005 года абраны пісарам Вінніцкае гарадской рады і выконваючым абавязкі главы горада Вінніца. У сакавіку 2006 года перамог на выбарах главы горада Вінніца. На наступных выбарах 31 кастрычніка 2010 года быў вылучаны на пасаду гарадскога главы Вінніцы ад грамады «Сумленне Украіны» і пераабраны главою са значнай падтрымкай — 77,8 % галасоў. На пасадзе главы горада Гройсман вёў праграму замены ліхтароў і асвятлення вуліц, якая была ўведзена яшчэ ў 2002 годзе; распачаў праект энергазберажэння і максімальнага асвятлення горада. Падчас першага году на пасадзе главы горада Вінніца пачаў маштабны рамонт асфальтавага пакрыцця ўсіх магістральных і многіх другарадных вуліц горада. У 2006 годзе дасягнуў значнага памяншэння маштабаў стыхійнага гандлю. У снежні 2006 года пасля падпісання Мемарандума аб узаемаразуменні паміж урадамі Швейцарскай Канфедэрацыі і Украіны спрыяў пачатку супрацоўніцтва паміж Вінніцай і ўправай Цюрыха. З 2007 па 2011 гады Вінніца атрымала ад Цюрыха 116 спісаных трамвайных вагонаў 1959 і 1960-х гадоў вытворчасці. Пазней у іх зявіўся бясплатны Wi-Fi. У 2012 годзе ініцыявана рэфармаванне гарадскога транспарту, скарочана колькасць маршрутных таксі. У 2013 годзе ў доўг закуплена 30 аўтобусаў і 40 тралейбусаў. Акрамя замежнай падтрымкі былі створаны інструменты ўдзелу мясцовага капіталу ў развіцці горада. Так на ўмовах сумеснага фінансавання ў Вінніцы ўжо больш за 5 гадоў ажыццяўляецца пракладка вадаправода і каналізацыі, рамантуюцца вуліцы ў прыватным сектары, змяшчаецца палігон цвёрдых бытавых адходаў у прыгараднай ваколіцы. У 2008 годзе спрыяў стварэнню першага «Празрыстага офісу» па прадастаўленні адміністрацыйных паслуг насельніцтву, у далейшым сістэма «празрыстых офісаў» на базе былых райвыканкамаў Вінніцы была распаўсюджана па Украіне. З 2007 па 2013 гады дамогся прыходу ў Вінніцу знешніх інвестыцый у аб’ёме больш чым 736 млн грн. Ва ўрадзе Украіны27 лютага 2014 года па запрашэнні прэм’ер-міністра Украіны Арсенія Яцанюка заняў пасаду Віцэ-прэм’ер-міністра Украіны — Міністра мясцовага развіцця, будаўніцтва і жыллёвай гаспадаркі. Асноўны напрамак дзейнасці — правядзенне задумы раздачы ўлады мясцовым урадам на месцах[5][6]. Выступіў каардынатарам рэформы дзяржаўных кантралюючых органаў. У перыяд лета — восені 2014 года ўзначальваў: Урадавы антыкрызісны энергетычны штаб; Дзяржаўную камісію па расследаванні прычын авіякатастрофы самалёта Боінг 777 (з 17 ліпеня 2014); каардынаваў працу штаба па працы з бежанцамі; аднаўленне Данбаса і працу з міжнароднымі донарамі. Старшыня Вярхоўнай Рады УкраіныУ Вярхоўную Раду трапіў па спісе Блока Пятра Парашэнкі. Адзін з заклікаў яго перадвыбарнай кампаніі: «Ганаруся, што я — Украінец!». 27 лістапада 2014 года абраны старшынёй Вярхоўнай Рады Украіны. 15 снежня 2014 года зацверджаны ў складзе РНБА. Падтрымаў законапраект аб забароне расійскіх серыялаў, аднак яго падпісанне зацягнулася, паколькі рэгламентны камітэт Вярхоўнай Рады разглядаў скаргу незадаволеных паслоў. 2 ліпеня 2015 года падтрымаў скандальны і папулісцкі закон аб рэструктурызацыі валютных крэдытаў, у далейшым непадпісаны Прэзідэнтам. Падчас ўрадавага крызісу 2016 года разглядаўся як адзін з магчымых прэтэндэнтаў на пасаду Прэм’ер-міністра Украіны ад прыхільнікаў П. Парашэнкі[7][8][9]. На чале ўраду Украіны14 красавіка 2016 года абраны Прэм’ер-міністрам Украіны[10][11][12]. Адпаведную пастанову падтрымалі 257 паслоў прыхільнікаў ятра Парашэнкі, Народнага фронту, групы «Адраджэнне» і групы «Воля народа»[13]. Склаў паўнамоцтвы, згодна з украінскім заканадаўствам, на пачатку першага пасяджэння новаабранай Вярхоўнай Рады 29 жніўня 2019 года. Узнагароды
Узнагароджаны кавалерскім Крыжам Ордэна Заслуг Рэспублікі Польшча. КрытыкаПасля таго, як Уладзімір Гройсман прапанаваў звольніць 10 % суддзяў замест абрання іх без абмежавання часу працы, яго абразілі словы Грамады юрыстаў Украіны і Акруговага адміністрацыйнага суда Кіева. «Грамада юрыстаў Украіны лічыць недапушчальнымі і супярэчлівымі прынцыпы вяршэнства права, любыя формы калектыўнай адказнасці, у прыватнасці, вызваленне суддзяў у прапанаваны Уладзімірам Гройсманом спосабам». 12 лістапада 2015 года, у дзень галасавання за антыдыскрымінацыйныя законы, рэзка выступіў супраць аднаполых шлюбаў. Асабістае жыццёЖанаты. Разам з жонкай Аленай выхоўвае дзвюх дачок — Крысціну і Юлію і сына Давыда. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia