Дзмітрый Аляксеевіч Супруненка
Дзмітрый Аляксеевіч Супруне́нка (8 лістапада 1915, Майкоп, Адыгея — 1 жніўня 1990) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1955), прафесар (1956), акадэмік Акадэміі навук БССР (1966). БіяграфіяСкончыў Растоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1938). У 1945—1963 гадах дацэнт, загадчык каферы, прафесар, дэкан матэматычнага факультэта БДУ. У 1963—1987 гадах загадчык лабараторыі Інстытута матэматыкі АН БССР, з 1987 года — галоўны навуковы супрацоўнік. Бацька Ірыны Супруненка. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы па алгебры і матэматычнай кібернетыцы. Пабудаваў тэорыю развязальных і лакальна-нільпатэнтных лінейных груп і груп падстаноў, даследаваў р-падгрупы Сілава поўнай лінейнай групы, класіфікаваў мінімальныя камутатыўныя падалгебры поўнай метрычнай алгебры над полем, распрацаваў метады развязання экстрэмальных задач на падстановах. УзнагародыОрдэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1978), Айчыннай вайны (1985), Дружбы народаў (1985), «Знак Пашаны» (1961), медалі. Дзяржаўная прэмія БССР 1974 года за манаграфію «Группы матриц» (1972). Асноўныя працы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia