Адыгея
Адыгея (руск.: Адыгея, адыг.: Адыгэ) — суб’ект Расійскай Федэрацыі, рэспубліка ў яе складзе. Уваходзіць у склад Паўднёвай федэральнай акругі, з’яўляецца часткай Паўночна-Каўказскага эканамічнага раёна. Сталіца — горад Майкоп. Уяўляе сабой анклаў: тэрыторыя рэспублікі з усіх бакоў акружана тэрыторыяй Краснадарскага края. Утворана 27 ліпеня 1922 года як Чаркеская (Адыгейская) аўтаномная вобласць на тэрыторыі Майкопскага і Екацярынадарскага аддзелаў Кубана-Чарнаморскай вобласці, 24 жніўня 1922 года Чаркеская (Адыгейская) аўтаномная вобласць была перайменавана ў Адыгейскую (Чаркескую) аўтаномную вобласць. У жніўні 1928 года была перайменавана ў Адыгейскую аўтаномную вобласць, 3 ліпеня 1991 года пераўтворана ў Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку Адыгея. 23 сакавіка 1992 года прынята сучасная назва. Дзяржаўныя мовы: адыгейская і руская. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелУ складзе рэспублікі 2 гарадскія акругі — Майкоп і Адыгейск, 7 муніцыпальных раёнаў, 5 гарадскіх пасёлкаў, 43 сельскія паселішчы, 225 сельскія населеныя пункты (2006). Гарадскія акругі: Раёны:
НасельніцтваНасельніцтва — 442,7 тыс. чалавек (2006). Гарадское насельніцтва — 52,6 % (2006). Шчыльнасць насельніцтва — 56,8 чал/км² (2006). У рэспубліцы пражываюць прадстаўнікі больш як 80 нацыянальнасцей. Па дадзеных Усерасійскага перапісу насельніцтва 2002 года, нацыянальны склад рэспублікі быў наступным:
![]() Адыгі (чаркесы) пражываюць у асноўным у 44 аўлах, а таксама ў некалькіх іншых буйных населеных пунктах. Найбольш кампактна яны размешчаныя ў Тахтамукайскім, Таўчэскім, Шаўгенаўскім, Кашахабльскім і Чырвонагвардзейскім раёнах. У 1998 з аўтаномнага края Косава і Мятохія (Сербія) рэпатрыявала група чаркесаў (каля 200 асоб), расселеную ў Майкопе і новым аўле Мафехабль (Майкопскі раён). Рэшта насельніцтва ў сельскай мясцовасці пражывае ў станіцах, хутарах, сёлах і пасёлках. Рускія жывуць па ўсёй тэрыторыі рэспублікі, кампактна — у Гіягінскім і Майкопскім раёнах, вялікая іх колькасць у Чырвонагвардзейскім і Тахтамукайскім раёнах. Украінцы расселеныя дысперсна па ўсёй Адыгеі. Яны паддаліся моцнай асіміляцыі з рускімі. Кампактна ў Адыгеі жывуць татары: хутар Кіраў (Шаўгенаўскі раён), хутары Палітаддзел, Атрадны (Кашахабльскі раён), аўл Афіпсып (Тахтамукайскі раён), горад Майкоп. Армяне жывуць кампактна ў Майкопскім раёне: хутары Пралетарскі, Квяточны, Шаўмян, пасёлак Тульскі, станіца Кужорская, горад Майкоп. Курды: сёлы Белае, Прэабражэнскае, Садовае, Яленаўскае, Чырвонагвардзейскае, аўл Бжэдугхабль (Чырвонагвардзейскі раён). Грэкі: хутар Гавердаўскі (гарадская акруга «Майкоп»). ЭканомікаАдыгея — індустрыяльна-аграрная рэспубліка з добра развітымі галінамі прамысловасці: харчовая прамысловасць, лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая, машынабудаванне і металаапрацоўка. Агульная плошча зямельных угоддзяў на канец 1998 года склала 781,4 тыс. гектараў, з іх 244,7 гектараў займаюць ворыўныя землі. Аснову мясцовай вытворчасці складаюць раслінаводства, свінагадоўля, авечкагадоўля, прамысловая птушкагадоўля, племянная конегадоўля. На тэрыторыі рэспублікі дзейнічаюць мясцовыя авіялініі, развіты аўта- і чыгуначны транспарт. Суднаходства па рацэ Кубань. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia