Дзмітрый Барысавіч Рыклін
Дзмітрый Барысавіч Рыклін (нар. 6 снежня 1972, Віцебск) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі і першаснай апрацоўкі тэкстыльных матэрыялаў і сыравіны. Доктар тэхнічных навук (Расія, 2007; Беларусь, 2008), прафесар (2013). БіяграфіяСкончыў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Тэхналогія машынабудавання», 1995; аспірантура «Тэхналогія тэкстыльных матэрыялаў», 1998; дактарантура, 2007). Працаваў у Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1995, мастацка-тэхналагічны факультэт, кафедра «Прадзенне натуральных і хімічных валокнаў», прафесар; з 2015 — факультэт вытворчых тэхналогій, кафедра «Тэхналогія тэкстыльных матэрыялаў», загадчык кафедры). Навуковыя інтарэсы: вытворчасць неаднародных тэкстыльных нітак; прагназаванне ўласцівасцей тэкстыльных матэрыялаў. УзнагародыГанаровая грамата Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў (2015). Бібліяграфія
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia