Аляксандр Рыгоравіч Коган
Аляксандр Рыгоравіч Ко́ган[1] (нар. 12 сакавіка 1929, Прылукы, Чарнігаўская вобласць, Украіна) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі тэкстыльных матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1985). Ганаровы доктар Маскоўскага дзяржаўнага тэкстыльнага ўніверсітэта імя А. М. Касыгіна (2004). БіяграфіяСкончыў Маскоўскі тэкстыльны інстытут (спецыяльнасць «Прадзенне бавоўны», 1954; аспірантура, 1966; дактарантура, 1982). Працаваў у эвакуацыйным шпіталі № 1648 (Курск; 1943—1944), на фабрыцы «Знамя труда» (Кастрама; 1954—1957), Прылуцкай панчошнай фабрыцы імя 8 Сакавіка (1957—1958), Прылуцкай прадзільнай фабрыцы (1958—1968, галоўны інжынер), Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1968, кафедра прадзення натуральных і хімічных валокнаў, загадчык кафедры; з 2015 — факультэт вытворчых тэхналогій, кафедра «Тэхналогія тэкстыльных матэрыялаў», прафесар). Навуковая дзейнасцьСтваральнік навукова-педагагічнай школы ў галіне тэхналогіі тэкстыльных матэрыялаў, у якой абаронена больш за трыццаць кандыдацкіх і дзве доктарскія дысертацыі[2], у іх ліку Андрэй Кузняцоў, Дзмітрый Рыклін, Андрэй Дзягілеў і іншыя. Член рэдкалегіі навуковага часопіса «Матэрыялы і тэхналогіі»[3]. Аўтар шэрагу патэнтаў[4]. Навуковыя інтарэсы: тэхналогіі вытворчасці камбінаваных нітак новых структур, ільнозмяшчальнай пражы і тэкстыльных матэрыялаў, кампазіцыйных тэкстыльных матэрыялаў бытавога і тэхнічнага прызначэння; распрацоўка новых спосабаў прадзення і абсталявання для іх рэалізацыі; удасканаленне працэсаў вытворчасці пражы рознага складу; кантроль якасці льнянога валакна[5]; тэхналогіі перапрацоўкі адходаў тэкстыльнай вытворчасці; распрацоўка прагрэсіўных метадаў апрацоўкі тэкстыльных матэрыялаў, у тым ліку на аснове нанатэхналогій. Узнагароды
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia