Дзмітрый Вячаслававіч Скварчэўскі
Дзмітрый Вячаслававіч Скварчэўскі (нар. 1988, Барысаў) — беларускі гісторык. Даследчык і гісторыі станаўлення навуковай астраноміі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Кандыдат гістарычных навук (2017)[1]. БіяграфіяНарадзіўся ў 1988 годзе ў Барысаве[1]. Скончыў у 2011 годзе гістарычны факультэт БДУ, у 2012 годзе — магістратуру, у 2015 годзе — аспірантуру БДУ. У 2017 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Фарміраванне і развіццё астранамічных ведаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XIV—XVII стст.»[1]. Працуе дацэнтам кафедры гісторыі Беларусі Старажытнага часу і Сярэдніх вякоў гістфака БДУ[1]. Навуковая дзейнасцьНапрамкі даследаванняў: беларуская дахрысціянская традыцыя; этнаастраномія; уяўленні жыхароў Вялікага Княства Літоўскага пра Сусвет; апісанне астранамічных з’яў у летапісах Вялікага Княства Літоўскага; традыцыйная культура насельніцтва беларускіх зямель[1]. Бібліяграфія
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia