Дзмітрый Віктаравіч Турлін
Дзмітрый Турлін (нар. 8 верасня 1985, Бабруйск) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Клубная кар’ераВыхаванец бабруйскага футбола, з перапынкамі гуляў за «Белшыну». У 2009 годзе з магілёўскім «Дняпром» атрымаў бронзавы медаль чэмпіянату 2009, а на наступны год паспяхова гуляў у Лізе Еўропы. У студзені 2011 года вярнуўся у бабруйскі клуб. У лютым 2013 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[2]. У жніўні 2013 года пакінуў «Гарадзею»[3] і ў хуткім часе далучыўся да светлагорскага «Хіміка». У складзе «Хіміка» трывала гуляў у аснове. У ліпені 2014 года ў чарговы раз стаў іграком «Белшыны»[4] і неўзабаве замацаваўся на пазіцыі правага паўабаронцы. У сезоне 2015 стаў пераважна выхадзіць на замену, часам выкарыстоўваўся на пазіцыі нападніка. У лютым 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам»[5], але ўжо праз месяц разарваў кантракт з палешукамі і далучыўся да наваполацкага «Нафтана»[6]. Сезон 2016 распачаў у аснове «Нафтана», але хутка страціў месца ў старце і стаў выступаць пераважна за дубль. У ліпені 2016 года пакінуў «Нафтан»[7] і неўзабаве вярнуўся ў «Белшыну»[8], дзе замацаваўся ў аснове, але не здолеў выратаваць клуб ад вылету ў Першую лігу. У лютым 2017 года падоўжыў кантракт з бабруйчанамі[9]. Пачатак сезона 2017 прапусціў з-за траўмы, але ў маі вярнуўся ў строй і замацаваўся ў асноўным складзе. У студзені 2019 зноў падоўжыў кантракт з «Белшынай»[10]. У сезоне 2019 з’яўляўся на полі эпізадычна, па заканчэнні сезона завяршыў кар’еру. Трэнерская кар’ераУ 2020 годзе ўвайшоў у трэнерскі штаб «Белшыны», дзе працаваў да канца 2023 года. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia