Дзмітрый Гаўрылавіч Булгакоўскі
Дзмітрый Гаўрылавіч Булгакоўскі (12 верасня 1843, Ялец, Арлоўская губерня — пасля 1918) — рускі празаік, гісторык і фалькларыст, праваслаўны святар. Жонка Д. Булгакоўскага, Вольга Васілеўна, была роднай сястрой беларускага святара, дырыжора і кампазітара Уладзіміра Тэраўскага[1]. БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Ялец Арлоўскай губерні ў сям’і псаломшчыка мясцовай Прадцечанская царквы , Гаўрыіла і Кацярыны Булгакоўскіх. Некаторы час навучаўся ў Арлоўскай духоўнай семінарыі , але пасля смерці бацькі быў вымушаны кінуць вучобу[1]. Праз некаторы час быў запрошаны ў якасці настаўніка ў Мінскую губерню, адкуль праз год дзякуючы асабістай дапамозе архіепіскапа Міхаіла (Галубовіча) трапіў на вучобу ў Мінскую духоўную семінарыю, якую паспяхова скончыў у 1869 годзе[1]. Першым месцам служэння святара Дзімітрыя стала Успенская царква вёскі Морач Мазырскага павета, аднак менш чым праз год ён быў пераведзены ў Пінск, дзе служыў пры Феадораўскім саборы і адначасова працаваў выкладчыкам Пінскага духоўнага вучылішча[1]. 15 лютага 1874 года айцец Дзімітрый быў пераведзены пробашчам у Купяціцкую царкву Пінскага павета. У гэты час ён ужо пачаў публікавацца ў перыядычных выданнях[1]. У канцы 1875 айцец Дзімітрый быў пераведзены другім святаром у Васкрасенскі сабор горада Барысава і прызначаны настаўнікам закону павятовага вучылішча. У верасні таго ж года айцец Дзімітрый перавёўся ў Літоўскую епархію, аднак неўзабаве вярнуўся на ранейшае месца ў Барысаўскі сабор. 3 жніўня 1876 года ён быў перамешчаны на месца настаўніка закону Свіслацкай настаўніцкай гімназіі ў Гродзенскую губерню[1]. Стаяў ля вытокаў народнага руху за цвярозасць у Гродзенскай губерні ў 1889—1914. Будучы святаром у Свіслачы, а затым у Ваўкавыску, ён адначасова выконваў абавязкі настаўніка закона, выкладчыка рускай і царкоўнаславянскай моў у Свіслацкай настаўніцкай семінарыі і ў Ваўкавыскім павятовым вучылішчы. Сур’ёзныя заняткі Булгакоўскага, зносіны з простым народам зрабілі яго імя папулярным на Гарадзеншчыне. З 1898 года жыў у Пецярбургу як вольны святар. Тут актыўна ўключыўся ва ўсерасійскі рух за цвярозасць. Быў адным з арганізатараў «Санкт-Пецярбургскага папячыцельства аб народнай цвярозасці». У 1900 на Парыжскай сусветнай выстаўцы яго ўзнагародзілі срэбным медалём за літаратурна-мастацкі альбом «Эхо. Пьянство и его последствия». Па праблеме алкагалізацыі ім было апублікавана некалькі кніг, у тым ліку «На помощь», «Вино на Руси», «Как я перестал пить», «Горькая правда о пьянстве», «Как отказаться от спиртных напитков» і іншыя. Доўгі час выдаваў часопіс «Всероссийский вестник трезвости». Па некаторых дадзеных у 1902 годзе склаў з сябе святы сан[1]. Лёс пасля 1918 года невядомы[1]. Галоўныя працы![]()
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia