Свята-Васкрасенскі сабор (Барысаў)
Васкрасенскі сабор, Сабор Уваскрэшання Гасподняга — праваслаўны храм у г. Барысаве[2][3]. Знаходзіцца ў старай частцы Барысава на гандлёвай плошчы. Сабор з'яўляецца вельмі яскравым прыкладам маскоўска-яраслаўскага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю на Беларусі[4], прысутнічаюць прыкметы стылізацыі формаў маскоўскага царкоўнага будаўніцтва XVII стагоддзя[1]. Гісторыя![]() Да пабудовы сучаснага сабора на яго месцы знаходзілася драўляная Васкрасенская царква, збудаваная ў 1620—1648 гадах[2], якая згарэла ў 1865[4] ці 1867 годзе[3]. Пасля гэтага архітэктарам П. Мяркулавым[2] пры ўдзеле рэктара Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу Л. М. Бенуа быў распрацаваны праект новага храма — сабора ў гонар Уваскрасення Хрыстовага з чырвонай цэглы[3]. Дадзены праект быў зацверджаны па асабістым хадайніцтве мінскага епіскапа Аляксандра (Дабрыніна) . Ужо ў верасні 1871 на гандлёвай плошчы, на месцы ранейшага Спаса-Праабражэнскага храма, адбылася закладка сабора[5]. Будавалі сабор высокакваліфікаваныя муляры з Івянца, а для афармлення інтэр’еру былі запрошаныя віленскія мастакі Елішэўскі і Трутнеў . Пытаннямі фінансавання будаўніцтва і яго забеспячэннем неабходнымі матэрыяламі загадваў маршалак мясцовага дваранства Уладзімір Ярмольскі, а тэхнічнае кіраўніцтва ажыццяўляў архітэктар Сяргей Пятровіч Іваноў[6]. Асвячэнне новага сабора адбылося 20 кастрычніка 1874 года, яго ажыццявіў правялебны Аляксандр. Па дадзеных 1901, у парафіі налічвалася з гараджан 2954 мужчыны і 2966 жанчын і жыхары 9 навакольных вёсак[1]. Сабор, закрыты ў 1937 годзе, узнавіў сваю дзейнасць у час вайны[1]. У 1945 годзе быў перададзены вернікам[7]. Архітэктура![]() Сабор уяўляе сабой дзевяцікупальны трохнефны трохапсідны храм з трыма прытворамі[4]. Храм з'яўляецца крыжовым у плане, цэнтральны аб'ём у плане квадратны[4]. Яго памеры наступныя — даўжыня складае 27 метраў, шырыня — 23 метра, а вышыня — 12 метраў[4]. Кубападобны асноўны аб'ём завершаны традыцыйным для праваслаўнага храмабудаўніцтва пяцікупаллем на чатырохсхільным даху, які мае ў цэнтры цыліндрычны светлавы барабан і купал-цыбуліну, а па кутах узведзены цыліндрычныя барабаны з макаўкамі. Такія ж купалы прысутнічаюць над апсідай і бакавымі прыбудовамі[2][4]. Сярод дэкаратыўных элементаў багата ўпрыгожанага фасада — какошнікі, ліштвы і (як арачных аконных, так і дзвярных праёмаў) з паўкруглымі і трохвугольнымі франтонамі, прафіляваныя карнізы, вуглавыя руставаныя пілястры, філёнгі, кантрастуючы з чырвоным киричным фонам. Для падкрэслення галоўнага арачнага ўваходу выкарыстаны вялікі партал, які выглядае прафіляванай аркай на 4 бочкападобных слупах[1][2][4]. Асаблівую ўрачыстасць і вытанчанасць вобразу сабора надае каларыстычны кантраст чырвоных цагляных сцен, упрыгожаных элементамі архітэктурнай пластыкі: вуглавымі калонамі, налічнікамі вокнаў, парталамі, кілепадобнымі какошнікамі. ЗваніцаУ 1907[8] годзе перад храмам на адной восі з ім узведзена цагляная званіца, створаная з цэглы ў стылі самога храма па праекце архітэктара В. Струева. Званіца, якая ўяўляе сабой вежападобны шатровы будынак, з'яўляецца трох'яруснай — васьмярык на двух чацверыках — і завяршаецца макаўкай. Першы ярус займае брама[1][7][9]. У ліку іншых званіца сведчыць аб добрым веданні Струевым народнага дойлідства і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі[10]. Інтэр'ерУнутраная прастора, якая асвятляецца двума радамі аконных праёмаў, падзелена чатырма магутнымі слупамі на 3 нефы, перакрытых крыжовымі скляпеннямі. Тыя ж чатыры слупы пры дапамозе парусаў падтрымліваюць светлавы барабан са сферычным купалам[2][4], што знаходзіцца над сяродкрыжжам. Сцены раскрапаваны пры дапамозе профіляў і лапатак. У канцы апсіды знаходзіцца фрэскавая[4][9] выява Бога Саваофа , на крыжавых скляпеннях на падпружных арках — арнаментальная размалёўка[1][4][9]. Над уваходам у царкву знаходзяцца хоры, адкрытыя арачным праёмам. На хоры вядзе лесвіца з тамбура[4][9]. Галоўны прастол у імя Уваскрэсення Хрыстова размешчаны ў апсідзе, па левы бок ад яго знаходзіцца прастол у гонар святога князя Уладзіміра, па правую ж — пасад у гонар святога князя Аляксандра Неўскага. Усе тры іканастасы зробленыя з дубу і з'яўляюцца неафарбаванымі. Галоўны з'яўляецца чатырох'ярусным з 24 абразамі, іканастасы з абодвух прыдзелаў — аднаярусныя з 10 абразамі кожны. Іх упрыгожваюць пазалочаныя калоны, разьба, рамы і карнізы[1]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia