Дзмітрый Канстанцінавіч Лыцін
Дзмітрый Канстанцінавіч Лыцін (8 лістапада 1920, Малыя Жаберычы, Барысаўскі павет, Мінская губерня — 11 лістапада 1954, Іркуцк) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, гвардыі старшына ў адстаўцы. БіяграфіяНарадзіўся 8 лістапада 1920 года ў вёсцы Малыя Жаберычы Барысаўскага павета Мінскай губерні (цяпер — Крупскага раёна Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. Са студзеня 1942 года — у дзеючай арміі, ваяваў на Бранскім, Варонежскім, 2-м Украінскім франтах. Служыў сувязістам, наводчыкам супрацьтанкавай стрэльбы, разведчыкам. У маі 1944 года стаў камандзірам аддзялення разведроты 1-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі. ПодзвігУ ноч на 5 лістапада 1944 года фарсіраваў з аддзяленнем Цісу, захапіў плацдарм і адбіў да 15 контратак праціўніка, пашыраючы плацдарм, з групай байцоў знішчыў артылерыйскую батарэю. За праяўленую мужнасць Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года Лыціну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Пасля Вялікай Айчыннай вайныЛетам 1945 года 1-я гвардзейская паветраная дывізія была пераведзена на Далёкі Усход і ў складзе 18-га стралковага корпуса 53-й арміі Забайкальскага фронта вяла баявыя дзеянні на тэрыторыі Маньчжурыі ў вайне з Японіяй. Д. К. Лыцін прыймаў удзел у ваенных дзеяннях у складзе спецыяльнага разведвальна-дыверсійнага атрада. Пасля заканчэння баяаых дзеянняў застаўся на звыштэрміновую службу. У 1950 годзе дэмабілізаваўся, працаваў фізруком і ваенруком у школе вёскі Нікольск Іркуцкага раёна Іркуцкай вобласці. Памёр 11 лістапада 1954 года ў Іркуцку. Пахаваны ў Іркуцку на Лісіхінскіх могілках[1]. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia