Іркуцкая вобласць
Іркуцкая вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Усходняй Сібіры. Адміністрацыйны цэнтр — горад Іркуцк. У склад вобласці да 1 студзеня 2008 года ўваходзіў іншы суб’ект федэрацыі — Усць-Ардынская Бурацкая аўтаномная акруга, якая ў цяперашні час аб’яднана з вобласцю. Вобласць падзяляецца на 27 раёнаў. Буйнейшыя гарады: Іркуцк, Брацк, Ангарск, Усць-Ілімск. Беларусы Іркуцкай вобласціУ выніку шматлікіх войн паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай у палон да апошніх трапіла вялікая колькасць этнічных беларусаў, многім з якіх прапаноўвалі ісці разам з казакамі на асваенне Сібіры. Першае вядомае беларускае паселішча Іркуцкай губерні — вёска Літвінцава, якая ўзнікла ў сярэдзіне ХVІІ ст. непадалёк ад Усць-Ілімскага астрога (цяпер горад Усць-Ілімск). Багата беларусаў ссылалі ў Сібір пасля паўстання 1863-64гг. Але найбольшае перасяленне беларусаў адбылася падчас «сталыпінскай рэформы» на пачатку ХХ стагоддзя. Паводле архіўных дадзеных, толькі ў Іркуцкую губерню перасялілася 300 000 беларусаў. Між іншым, з Расеі ў гэты перыяд перасяленцаў было вельмі мала, і яны называліся тут «чалдонамі»[5]. 31 траўня 1996 года адбыўся першы з’езд беларусаў Прыбайкалля. Вынікам сталася стварэнне Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага. Пазней узнікла нацыянальна-культурная аўтаномія «Беларусы Чэрамхова» (аб’ядноўвае беларусаў Чарамхоўскга раёна Іркуцкай вобл.), а таксама моладзевы клуб «Крывічы». Гэтыя культурныя аб’яднанні ладзяць беларускія святы: «Купалле», «Дзяды», «Дажынкі», «Каляды», «Грамніцы», «Гуканне вясны». У 2016 годзе на «Купалле», якое ладзілі «Крывічы» прыйшло больш за чатыраста чалавек[6]. На святах аб’яднанням дазваляюць выкарыстоўваць сімвалы «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг. Колькі цяпер пражывае беларусаў у Іркуцку, дакладна невядома. Некаторыя даследчыкі называюць мінімальную лічбу ў 50 тысяч чалавек, а некаторыя сцвярджаюць, што кожны трэці жыхар Іркуцкай вобласці мае беларускія карані. ПасёлкіГл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia