Дзмітрый Міхайлавіч Гурскі
Дзмітрый Міхайлавіч Гурскі (нар. 15 снежня 1981, г. Гомель) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, інжынер-будаўнік; магістратуру ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту, магістр тэхнічных навук. Працаваў намеснікам генеральнага дырэктара па вытворчасці – дырэктарам завода буйнапанэльнага домабудавання адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельскі домабудаўнічы камбінат». З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. УзнагародыУзнагароджаны нагрудным знакам «Ганаровы будаўнiк», Ганаровай граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Асабістае жыццёЖанаты, мае сына і дачку. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia