Дзмітрый Міхайлавіч Кавалёў
Дзмітрый Міхайлавіч Кавалёў (17 чэрвеня 1915, мястэчка Ветка, Магілёўская губерня — 5 сакавіка 1977, Масква) — рускі, савецкі паэт-лірык. Псеўданім — Сецін В. Друкавацца пачаў у 1938 годзе[1]. Першыя творы былі апублікаваны ў газеце «Палеская праўда»[1]. У пейзажнай лірыцы вылучаюцца жывыя прыкметы роднай Гомельшчыны, і Курскага края, дзе ён праводзіў шмат часу ў мястэчку Льгоў на радзіме жонкі. Родным мясцінам прысвяціў вершы «Весення почта», «Память Ветки»[2][3]. Пісаў крытычныя артыкулы і пераклады паэзіі і прозы з беларускай: Я. Брыля, І. Мележа, дакументальнай кнігі Я. Брыля, В. Калесніка і А. Адамовіча «Я з вогненнай вёскі». Пераклаў на рускую мову вершы Н. Гілевіча, А. Грачанікава, К. Кірэенкі, А. Куляшова, П. Панчанкі, А. Лойкі, М. Танка[1]. Напісаў аўтабіяграфію, даведзеную да 1945 года. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia