Дзмітрый Міхайлавіч Карзюк
Дзмітрый Міхайлавіч Карзюк (6 лістапада 1971, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Намеснік Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (з 2021). Генерал-маёр міліцыі (2023)[1]. БіяграфіяНарадзіўся 6 лістапада 1971 года ў Мінску. У 1989—1991 гадах служыў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. У органах унутраных спраў з 1993 года. У верасні 1993 года быў прыняты на службу інспектарам дарожна-патрульнай службы 3-га матарызаванага ўзвода асобнага батальёна ДПС ДАІ Упраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама. Затым служыў камандзірам узвода, з 1996 па 2002 гады — камандзірам асобнай роты ДПС УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. У 2001 годзе скончыў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь[2]. Па лістапад 2006 года ўзначальваў аддзел ДПС і прафілактыкі УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама[2]. З лістапада 2006 па студзень 2008 года — начальнік аддзела ДАІ міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі УУС адміністрацыі Партызанскага раёна Мінска[2]. Са студзеня 2008 года па май 2016 года — начальнік упраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МГБ ГУУС Мінскага гарвыканкама[2]. 26 мая 2016 года прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь[3]. 25 кастрычніка 2021 года прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь[4][5]. 2 снежня 2021 года Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла Карзюка ў амерыканскі санкцыйны спіс[6]. Таксама ён трапіў пад санкцыі Канады[7]. ХобіГуляе ў аматарскай хакейнай камандзе. Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia