У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Бяляцкі.
Дзмітрый Паўлавіч Бяля́цкі (2 лістапада 1906, в. Пугляі, Аршанскі раён — 2 чэрвеня 1983) — беларускі гігіеніст і арганізатар аховы здароўя. Доктар медыцынскіх навук (1967), прафесар (1968). Заслужаны ўрач БССР (1967)[1].
Адукацыя
У 1926 годзе скончыў педагагічны тэхнікум[2], у 1933 — Мінскі медыцынскі інстытут. У 1948 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1967 годзе — доктарскую[2].
Біяграфія
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. У 1937—1941 гадах галоўны дзяржаўны санітарны інспектар БССР, у 1943—1959 гадах — намеснік міністра аховы здароўя БССР[1]. У 1945—1980 гадах загадчык кафедры сацыяльнай гігіены і арганізацыі аховы здароўя Мінскага медыцынскага інстытута.
Навуковая дзейнасць
Аўтар больш за 300 навуковых прац[2]. Работы па арганізацыі аховы здароўя, санітарна-эпідэмічнай справе, па гісторыі медыцыны[1].
Бібліяграфія
- Охрана материнства и детства в Советской Белоруссии [Текст] / Д. П. Беляцкий ; О-во по распространению полит. и науч. знаний Белорус. ССР. — Минск : [б. в.], 1957. — 34 с. : ил. — 12000 прим..
- Ахова здароўя ў Беларускай ССР. — Мн., 1958 (совм. с Г. Р. Крючком)
- Профилактика — основа развития советского здравоохранения. — Мн., 1961.
- Актуальные вопросы гігены села. (разам з З. К. Магілеўчыкам) // Вестник АМН СССР. 1964. № 7.
- Развитие санитарного дела в Белорусской ССР. — Мн., 1966
- Санитарная охрана внешней среды — всенародное дело — Мн., 1974
- Общественное здоровье и его охрана в Белоруссии за годы Советской власти. — Мн., 1978
- Право на охрану здоровья — важнейшее конституционное право [Текст] / Д. П. Беляцкий, Е. Я. Белицкая ; Научно-методический совет по пропаганде медицинских знаний, физической культуры и спорта. — Минск : [б. в.], 1980. — 20 с. — (Материал в помощь лектору / Правл. о-ва «Знание» БССР). — Библиогр.: с. 20.
Узнагароды
Узнагароджаны 5 ордэнамі, у тым ліку 2 баявымі, медалямі, 5 Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, граматамі іншых ведамстваў, значком «Выдатнік аховы здароўя СССР»[2].
Зноскі
- ↑ а б в г Беляцкий Дмитрий Павлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 54. — 737 с.
- ↑ а б в г Беляцкий, Дмитрий Павлович(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура
Спасылкі