Захар Кузьміч Магілеўчык
Захар Кузьміч Магіле́ўчык[1][2] (18 лютага 1895 — 6 студзеня 1975) — вучоны ў галіне гігіены і санітарыі, доктар медыцынскіх навук (1945), прафесар (1934), член-карэспандэнт Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1953). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1949). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Галоўчын Магілёўскага павета Магілёўская губерня (сучасны аграгарадок у Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). Скончыў пачатковую школу ў 1907 годзе, двухкласнае вучылішча ў Бялынічах і ў 1914 годзе Магілёўскую фельчарскую школу[3]. Працаваў у розных паветах Магілёўскай губерні, быў прызваны ў армію. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў намеснікам старшыні сельсавета[3], быў мабілізаваны працаваць у проціэпідэмічных атрадах Магілёўскага губернскага аддзела аховы здароўя. У 1919 годзе накіраваны на вучобу Маскоўскі ўніверсітэт, медыцынскі факультэт якога скончыў у 1923 годзе. Прайшоў спецыялізацыю па гігіене і санітарыі ў Санітарна-гігіенічным інстытуце Наркамата аховы здароўя РСФСР[4]. З 1924 года працаваў павятовым санітарным ўрачом і намеснікам загадчыка аддзелам аховы здароўя ў Горацкім павеце, затым гарадскім санітарным урачом у Мінску. У 1925—1931 гадах у Наркамаце аховы здароўя БССР на пасадах намесніка загадчыка, пазней загадчыка санітарна-эпідэміялагічным аддзелам. Адначасова са снежня 1924 г. пачаў сваю працу ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на пасадзе асістэнта, потым дацэнта кафедры гігіены медыцынскага факультэта. З 1931 года цалкам перайшоў працаваць у БДУ на пасадзе выконваючага абавязкі загадчыка кафедрай гігіены. У 1934 годзе З. К. Магілеўчык зацверджаны ў званні прафесара і абраны на пасаду загадчыка кафедрай гігіены Мінскага медыцынскага інстытута[4]. Член КПСС з 1942 года. У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1941—1943 гадах З. К. Магілеўчык на пасадзе загадчыка кафедрай гігіены ў Іжэўскім медыцынскім інстытуце, кансультант па санітарным пытанням медсанчастак абаронных заводаў, ваенных шпіталяў і Наркамата аховы здароўя Удмурцкай АССР[4]. З чэрвеня 1943 года на пасадзе рэктара адноўленага ў Яраслаўлі Беларускага медыцынскага інстытута, якую займаў да 1953 года. З 1955 года на працягу 13 гадоў з’яўляўся галоўным рэдактарам часопіса «Здравоохранение Белорусии»[3]. Навуковая дзейнасцьЗ. К. Магілеўчыку належаць навуковыя працы па пытаннях гігіены, планіроўкі добраўпарадкаванні населеных пунктаў, жыллёва-камунальнай гігіене, санітарнай ахове прыродных рэсурсаў. Быў кансультантам праектаў генеральных планаў Мінска, Магілёва, Віцебска, Бабруйска, Гомеля і іншых населеных пунктаў БССР[4] (схемы размяшчэння ўстаноў медыцынскага абслугоўвання)[5]. З’яўляецца аўтарам больш за 120 навуковых прац. Пад яго кіраўніцтвам выканана 4 доктарскіх і 18 кандыдацкіх дысертацый. Сярод апублікаванага:
Грамадская дзейнасцьЧлен Саюза архітэктараў СССР з 1934 года[5]. З. К. Магілеўчык быў старшынёй Беларускага навуковага таварыства гігіеністаў, членам праўлення Усесаюзнага навуковага таварыства гігіеністаў, Усесаюзнага і Беларускага навукова-тэхнічных таварыстваў гарадской гаспадаркі[4]. Уваходзіў у склад архітэктурнага савета Камітэта па справах будаўніцтва і архітэктуры Савета Міністраў СССР, прэзідыума Вучонага медыцынскага савета Міністэраства аховы здароўя БССР, Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюзаў медыцынскіх работнікаў, рэдакцыйнай калегіі часопіса «Здравоохранение Белоруссии»[4]. Удзельнічаў у якасці сарэдактара раздзела «Гігіена» 2-а выдання «Большой медицинской энциклопедии»[4]. Абіраўся дэпутатам Яраслаўскага і Мінскага гарадскіх Саветаў[4]. Узнагароды
ПамяцьІмем З. К. Магілеўчыка названыя вуліцы ў горадзе Бялынічы і аграгарадку Галоўчын[6]. На будынку Галоўчынскай сельскай урачэбнай амбулаторыі ўстаноўлена мемарыяльная дошка[6]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia