Дзмітрый Піліпавіч Гарбачоў

Гарбачоў Дзмітрый Піліпавіч
Дата нараджэння 1919
Месца нараджэння
Дата смерці 22 верасня 1944(1944-09-22)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг СССР СССР
Званне капітан
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Дзмітрый Піліпавіч Гарбачоў (1919, в. Кузьмінічы,
Добрушскі раён,
Гомельская вобласць — 22 верасня 1944, Румынія) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір роты 27-ай гвардзейскай танкавай брыгады (27-я армія, 2-гі Украінскі фронт), гвардыі капітан. Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1919 годзе ў вёсцы Кузьмінічы Добрушскага раёна Гомельскай вобласці.

Да вайны вучыўся ў станіцы Манычскай і працаваў механізатарам у Манычскай МТС Багаеўскага раёна Растоўскай вобласці.

У баях Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года. Камандзір роты танкавай брыгады гвардзіі капітан Дзмітрый Гарбачоў вызначыўся 20 жніўня 1944 года падчас прарыву варожай абароны ў раёне горада Ясы (Румынія). Рота знішчыла 3 танкі, 14 гармат, 16 кулямётаў, 18 мінамётаў і шмат гітлераўцаў.

Загінуў 22 верасня 1944 года ў горадзе Турда, Румынія.

Узнагароды

  • Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 24 сакавіка 1945 года нададзена званне Героя Савецкага Саюза[2].
  • Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалямі.

Памяць

  • Імянем героя названыя школа ў станіцы Манычскай і плошча ў раённым цэнтры Растоўскай вобласці — станіцы Багаёўскай[3].
  • Мемарыяльная дошка ў памяць аб Гарбачове ўсталявана Расійскім ваенна-гістарычным таварыствам на школе ў станіцы Манычская, дзе ён вучыўся.

Зноскі

Спасылкі

Дзмітрый Піліпавіч Гарбачоў на сайце «Героі краіны»

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya