Дзмітрый Уладзіміравіч Ушакоў
Дзмітрый Уладзіміравіч Ушакоў (нар. 27 лістапада 1973, г. Новалукомль, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі фізік, спецыяліст у галіне фізікі паўправаднікоў і дыэлектрыкаў, лазернай фізікі. Доктар фізіка-матэматычных навук (2022), дацэнт (2003)[1]. БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Радыёфізіка і фізічная электроніка», 1996; аспірантура, 2000). Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2000, факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій, дацэнт кафедры фізікі і аэракасмічных тэхналогій, з 2021 — дэкан факультэта). Навуковыя інтарэсы: тэорыя і фізіка легіраваных паўправадніковых звышрашотак; нелінейныя аптычныя працэсы ў паўправадніковых фатонных крышталях на гетэраструктурах; фізіка працэсаў у квантава-каскадных лазерных структурах. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia