Заснаваны непадалёк ад вёскі Лукомль у сувязі з будаўніцтвам Лукомскай ДРЭС (пачалося ў 1964 годзе) як пасёлак ДРЭС на месцы рабочага пасёлка Піянерны[4] ў Бешанковіцкім раёне. З 1965 г. у Чашніцкім раёне. 31 снежня 1965 года пасёлку прысвоена назва Новалукомль, пасёлак перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Чашніцкаму раённаму Савету дэпутатаў[5]. З 31 ліпеня 1970 года — горад[6].
Лукомская ДРЭС. Прадпрыемствы па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці (ААТ «ЭТОН», ААТ «Новалукомскі завод керамзітнага гравія», ААТ «Лукомльэнергамантаж», ААТ «Эласт»). Гасцініца «Лукомль». Санаторый-прафілакторый «Сасновы бор».
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
↑ абвБеларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
↑Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні на тэрыторыі Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці гарадскога пасёлка Новалукомль ад 31 снежня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 1 (1121).
↑Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Новалукомль у горад раённага падпарадкавання ад 31 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 22 (1288).
Новалукомль // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 538. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.