Факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ

Факультэт радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій БДУ
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Заснаваны 1976
Дэкан Ушакоў Дзмітрый Уладзіміравіч
Месцазнаходжанне Мінск, Курчатава, 5
rct.bsu.by

Факультэт радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій (РФіКТ) (да 2010 года — факультэт радыёфізікі і электронікі) — адзін з буйнейшых факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Створаны ў 1976 годзе.

Сферы дзейнасці выпускнікоў факультэта: інфармацыйныя тэхналогіі, тэлекамунікацыі, радыёэлектроннае і аптычнае прыборабудаванне, камп’ютарныя сеткі, праграмаваная электроніка, мікраэлектроніка, нанаэлектроніка, лазерныя аптычныя тэхналогіі і іншыя.

Факультэт мае цесныя навукова-тэхнічныя сувязі з шэрагам замежных навуковых цэнтраў: Рурскім універсітэтам (Нямеччына); Ліёнскай тэхнічнай школай (Францыя); Орхускім універсітэтам (Данія); Расійскім інстытутам касмічных даследаванняў, а таксама з шэрагам універсітэтаў Расіі, Украіны, Польшчы.

Пра факультэт

На факультэце працуюць больш за 100 выкладнікаў, многія з якіх маюць вучоныя ступені. Факультэт вядзе падрыхтоўку па спецыяльнасцях:

На ўсіх спецыяльнасцях вывучаюцца наступныя дысцыпліны: вышэйшая матэматыка, агульная і тэарэтычная фізіка, інфарматыка, радыёфізіка, электроніка.

Структура факультэта

Кафедры

  • Кафедра радыёфізікі і лічбавых медыятэхналогій
  • Кафедра квантавай радыёфізікі і оптаэлектронікі
  • Кафедра фізічнай электронікі і нанатэхналогій
  • Кафедра інфарматыкі і камп'ютарных сістэм
  • Кафедра інтэлектуальных сістэм
  • Кафедра тэлекамунікацый і інфармацыйных тэхналогій
  • Кафедра сістэмнага аналізу і камп'ютарнага мадэлявання
  • Кафедра фізікі і аэракасмічных тэхналогій

Навукова-даследчыя лабараторыі

  • лазерных сістэм
  • матэрыялаў і прыборных структур мікра- і нанаэлектронікі
  • інфармацыйна-вымяральных сістэм
  • прыкладных касмічных тэхналогій
  • метадаў апрацоўкі інфармацыі

Студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі:

  • паўправадніковых лазераў
  • матэрыялаў і тэхналогій мікраэлектронікі
  • мадэлявання і аналізу стахастычных працэсаў і сістэм

Размяшчэнне

Факультэт РФіКТ знаходзіцца па-за Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогай, недалёка ад станцыі метро «Малінаўка», каля прыпыначнага пункта «Гай». Недалёка знаходзяцца Факультэт сацыякультурных камунікацый БДУ, Біялагічны факультэт БДУ, Навукова-даследчы інстытут прыкладных фізічных праблем.

Дэканы

Галерэя

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya