Дзмітрый Уладзіміравіч Чарнякоў
Дзмітрый Уладзіміравіч Чарнякоў (нар. 6 сакавіка 1974, Гомель) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні. БіяграфіяНарадзіўся 6 сакавіка 1974 года ў Гомелі. Скончыў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога, інжынер-прамцеплаэнергетык; Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, эканаміст. Мае патэнт на вынаходніцтва. Працоўную дзейнасць пачаў слесарам-рамонтнікам па рамонце абсталявання кацельні цэха паравадаканалізацыі Гомельскага хімічнага завода. Служыў ва ўнутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Працаваў інжынерам-тэхнолагам цэха паравадаканалізацыі Гомельскага хімічнага завода, начальнікам участка цеплавой электрастанцыі цэха паравадаканалізацыі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскі хімічны завод», начальнікам цэха паравадаканалізацыі, намеснікам дырэктара па ідэалагічнай працы і кадрах адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельскі хімічны завод», галоўным інжынерам адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельскі хімічны завод». Працуе дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельскі хімічны завод»[1]. Абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Гомельскай вобласці (вылучаны ад г. Гомель). Узнагароды
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia