Дзмітрый Цімафеевіч Гуляеў
Дзмітрый Цімафеевіч Гуляеў (5 лістапада 1915, Яранск, Кіраўская вобласць — 5 верасня 1943 Панічы, Слуцкі раён) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944). Біяграфія![]() Закончыў Чаркаскі дарожна-будаўнічы тэхнікум (1934), вучыўся ў Маскоўскім ваенна-палітычным вучылішчы. У партызанах з ліпеня 1941 года. Са жніўня 1941 года да красавіка 1942 года камісар атрада імя Я. Дз. Гарбачова, з мая 1942 года камандзір атрада. З чэрвеня 1943 года камандзір партызанскай брыгады 101-й імя Аляксандра Неўскага. Загінуў у баі 5 верасня 1943 года каля в. Панічы Слуцкага раёна. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі. ПамяцьЯго імем названы населеныя пункты ў Любанскім і Слуцкім раёнах, а таксама вуліцы ў Салігорску, гарадскім пасёлку Старобіне і інш. На месцы, дзе ён пахаваны ў Старобіне, у 1961 годзе пастаўлены помнік[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia